Знайсці
22.07.2014 / 17:307РусŁacБел

Лукашэнка: Я не супраць імпартнага, але выгадна прадстаўце і наш тавар

Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці больш актыўнай папулярызацыі аб'ектамі гандлю тавараў беларускай вытворчасці.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй савета дырэктараў ТАА «Тытунь-Інвест» Паўлам Тапузідзісам, дзе абмяркоўваліся прапановы бізнесмена аб развіцці ў Беларусі аб'ектаў гандлёвай сеткі.

«Калі ў Беларусі ёсць тавар (айчынны аналаг замежнага), ён павінен быць выгадна прадстаўлены ў любым магазіне.

Некаторыя сёння стогнуць, плачуць, што ў нас, маўляў, няма таго тавару, як за мяжой. А я пытаюся: ці ёсць у вас валюта для таго, каб закупіць гэты тавар і прадаць, мы ж вывозім валюту. Таму трэба і гэта мець на ўвазе»,

— сказаў Лукашэнка. 

«Магчыма, дзе-небудзь па нейкіх сегментах мы не дацягваем да імпарту, але гэты тавар у нас вырабляецца, і ён у разы таннейшы, чым імпартны. Я не супраць імпартнага, але выгадна прадстаўце і наш тавар», — падкрэсліў ён. 

«Вядома, я буду падтрымліваць і настойваць, каб прадавалі ўсё ж такі беларускае. Гэта патрабаванне ставіцца мной у мяккай форме, але мы будзем больш актыўнымі ў гэтым напрамку, і вы павінны разумець, што трэба прадаваць і беларускія тавары.

Па прадуктах харчавання тут праблем асаблівых няма, але трэба, каб быў прадстаўлены і асартымент адзення, абутку і гэтак далей»,

— заявіў кіраўнік дзяржавы. 

Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу, што і самому гандлю неабходна больш актыўна патрабаваць і заахвочваць вытворцаў тавараў да вытворчасці запатрабаванай прадукцыі. «З іншага боку, я хачу, каб вы ўсё ж такі паднаціскалі наш легпрам, прымушалі вырабляць тое, што патрэбна насельніцтву», — дадаў беларускі лідар.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930