Знайсці
22.07.2014 / 16:594РусŁacБел

Дзесяцігадовая дзяўчынка патанула ў Пінску, ратуючы сяброўку

Дзесяцігадовая дзяўчынка патанула ў Пінску, ратуючы сяброўку, паведаміў старшыня Брэсцкага абласнога савета таварыства ратавання на водах Рамуальд Садоўскі.

Трагедыя адбылася 21 ліпеня ў сярэдзіне дня ў адтоку ракі Піна. Хоць гэты вадаём і знаходзіцца ў межах горада, дабрацца да яго можна толькі на плаўсродках альбо ў аб'езд, зрабіўшы кола ў 20 км. Акрамя таго, вадаём лічыцца небяспечным з-за вялікай глыбіні. Школьніцу разам з сяброўкай прывёз сюды на лодцы дзядуля. Падчас купання адна з дзяўчынак стала тануць. Другая кінулася ёй на дапамогу. Сяброўку яна выратавала, а сама выбрацца з вады не здолела.

Аб здарэнні ў падраздзяленне МНС паведаміў дзядуля. Да прыбыцця ратавальнікаў ён дастаў унучку з вады. Вадалазы пачалі аказваць ёй першую дапамогу. Падаспелая брыгада медыкаў на працягу 40 хвілін спрабавала вярнуць дзіця да жыцця, але, на жаль, усе намаганні былі дарэмныя: дзяўчынка занадта доўга была пад вадой.

У гэты ж дзень, і таксама па віне дарослых, у вобласці загінула яшчэ адно дзіця. У Маларыцкім раёне на вадаёме каля вёскі Мельнікі патануў 12-гадовы жыхар райцэнтра. Купанне на вадаёме, дзе хлопчык адпачываў з бацькамі і братам, рашэннем Маларыцкага райвыканкама забаронена.

АСВОД яшчэ раз заклікае да максімальнай асцярожнасці на вадзе: не купацца ў незнаёмых і забароненых месцах і не пакідаць непаўналетніх без нагляду дарослых.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера