Знайсці
21.07.2014 / 22:0111РусŁacБел

Пяць фактаў пра звольненага сёння міністра фінансаў Андрэя Харкаўца

Сёння Аляксандр Лукашэнка вызваліў Андрэя Харкаўца з пасады міністра фінансаў. Новы кіраўнік ведамства пакуль не прызначаны.

Хвароба

Размовы пра адстаўку Харкаўца актыўна цыркулявалі апошнія пару месяцаў. І прычынай тут быў не кепскі стан нашай эканомікі ў цэлым і фінасавай складной у прыватнасці, а стан здароўя міністра. Апошнія паўгады Харкавец не ўзнікаў у стужках навін, не ўдзельнічаў ён у калегіі міністэрства. Не ўключылі яго і ў склад Рады бяспекі, хаця міністр фінансаў там заўсёды прысутнічаў. Паводле непацверджанай інфармацыі, Харкавец цяпер знаходзіцца на лячэнні ў адной з краін Еўрасаюза. Адметна, што і папярэднік Харкаўца Мікалай Корбут сышоў з пасады па стане здароўя, яго разбіў інсульт.

29 гадоў у міністэрстве фінансаў

 Біяграфія Андрэя Харкаўца не надта багатая на факты. Нарадзіўся ў 1963-м у Мінску. Скончыў наргас у 1985-м. Ад гэтага самага года прыняты на працу ў Міністэрства фінансаў. Так нязменна і адпрацаваў да цяперашняга моманта. Таксама ў 2006-м атрымаў дадатковы дыплом з Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. У той год таксама выпускаліся міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян і былы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Іваноў.

Знешні дзярждоўг павялічыўся ў тры разы

Найчасцей навіны пра Харкаўца з’яўляліся наступныя: «Увайшоў у склад беларускай дэлегацыі, якая накіравалася…» А горад можна было падбіраць – Маскву, Лондан, Вашынгтон ці Токіа. Крэдыты Беларусь атрымлівала, але наўрад ці гэта прыносіла абсалютна жаданых вынікаў. За час працы Харкаўца на пасадзе міністра фінансаў знешні дзяржаўны доўг краіны павялічыўся ў 3,3 разы. На пачатак 2009 года ён складаў 3,7 мільярды даляраў, то на пачатак 2014 – ужо 12,4 мільярды даляраў.

Участак у Вяснінцы

Міністр фінансаў Харкавец збіраецца ці збіраўся пабудаваць жыллё ў «новых Драздах» – мінскім раёне Вяснінка. Участак зямлі каштуе там 300-400 тысяч даляраў, але чыноўнікі атрымалі зямлю ў падарунак ад Мінгарвыканкама. Праўда, маёнтак Харкавец пакуль не пабудаваў.

Падзяка і няласка Лукашэнкі

У мінулым годзе Лукашэнка выказаў Харкаўцу ўдзячнасць за «пладатворную працу і асабісты ўклад у правядзенні эфектыўнай бюджэтна-падатковай палітыкі». Цікава, што ў той самы год у сакавіку Лукашэнка палохаў Харкаўца турмой. Падчас сустрэчы з старшынёй КДК Аляксандрам Якабсонам гаворка зайшла аб праблемы «Беларуськалія». Якабсон праінфамаваў, што дырэктарка «Беларускага народнага страхавога пенсійнага фонда», якое атрымлівала вялікія сродкі з «Беларуськалія» на добраахвотнае страхаванне дадатковай пенсіі, разам з мужам мелі за год 3 мільярды прыбыткаў. Лукашэнка патрабаваў, каб страхаваннем займаліся дзяржаўныя ўстановы. «Тры мільярды! Адкуль гэтыя грошы?! Яны што, калійныя ўгнаенні вырабляюць і прадаюць? Не. І бездапаможны Мінфін!» — абураўся Лукашэнка. «Да канца сакавіка ўсе пытанні рашыць. Не вырашыць, Кірыенку ў камеру. А наўздагон — міністра», — даручыў Лукашэнка старшыню КДБ. Але ў турму ніхто не сеў.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930