Знайсці
21.07.2014 / 18:15РусŁacБел

Прэм'ер-міністр Мазамбіка прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам

Прэм'ер-міністр Мазамбіка Альберту Вакіна прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам.

Альберту Вакіна будзе знаходзіцца ў Беларусі 21-24 ліпеня. У час візіту запланаваны ў тым ліку перагаворы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, па выніках якіх чакаецца падпісанне міжнародных дакументаў. 

Таксама Альберту Вакіна наведае шматфункцыянальны комплекс «Мінск-Арэна», Мінскі трактарны завод, прадпрыемства «Азярыцкі-Агра», Мірскі і Нясвіжскі замкі. У час візіту Беларуская гандлёва-прамысловая палата (БелГПП) правядзе беларуска-мазамбікскую бізнес-сустрэчу і кантактна-кааперацыйную біржу паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў дзвюх краін. Чакаецца, што ў ёй прымуць удзел міністр гандлю і прамысловасці гэтай дзяржавы Усходняй Афрыкі Арманда Інрога, прадстаўнікі кіраўніцтва БелГПП і Канфедэрацыі гандлёвых асацыяцый Мазамбіка. 

Пройдуць прэзентацыі эканамічнага і экспартнага патэнцыялу Беларусі і Мазамбіка, Цэнтра па садзейнічанні інвестыцыям і Цэнтра па развіцці сельскай гаспадаркі Мазамбіка. Плануецца падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні паміж БелГПП і Канфедэрацыяй гандлёвых палат Мазамбіка.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031