Знайсці
21.07.2014 / 18:082РусŁacБел

«Світанак планеты малпаў»: беларускамоўны трэйлер

З 17 ліпеня ў кінатэатрах Беларусі з’явілася новая частка «Планеты малпаў».

Гісторыя гэтай франшызы — а гэта ўжо восьмы фільм серыі — адлюстраванне фобій чалавецтва. Як і першыя часткі, новы перазапуск паразітуе на найбольш моцных страхах цывілізаванага свету.

Шасцідзесятыя гады, калі былі знятыя першыя стужкі, — гэта часы гонкі ўзбраенняў, «Халоднай вайны», ядзерных выпрабаванняў у абедзвюх звышдзяржавах, палёта чалавека ў космас і высадкі на Месяц. Таму асноўныя трывогі былі звязаныя з ядзернай вайной ды роспаччу перад бясконцасцю сусвету.Сюжэт арыгінальнай гісторыі Планеты Малпаў выдатна адлюстроўваў гэта: каманда астранаўтаў высаджваецца на планеце, заселенай разумнымі малпамі і дзікімі людзьмі, што пакланяюцца ядзернай бомбе і з жахам усведамляе, што гэта ёсць Зямля праз 2 тысячы год. У свой час гэтая гісторыя забяспечыла шалёны поспех фільма.

Сучасныя стужкі выдатна паказваюць новыя трывогі саслаблага чалавецтва: татальная іпахондрыя, панічная боязь вірусаў (узгадайце толькі, колькі гістэрый было звязана апошнія гады з рознага кшталту грыпамі і пнеўманіямі), а таксама роспач і жах перад хвалямі дзікіх мігрантаў, якія, нібыта, запаланілі Еўропу ды Амерыку.

Менавіта на страхах людзей перад эпідэміямі і бояззю нашэсця дзікіх і моцных чужынцаў і спрабуе згуляць новы фільм. Пакуль гэта атрымліваецца даволі ўдала: ужо першы ўікэнд прынёс стваральнікам «Планеты Малпаў» каля 100 мільёнаў даляраў.

kinakong.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930