Знайсці
21.07.2014 / 17:539РусŁacБел

Польскаму музыку не далі беларускую візу 

Лідару польскага рэгі-калектыву Maleo Reggae Rockers Дарыюшу Малеёнаку адмовілі ў выдачы беларускай візы. Ён мяркуе, прычына ў тым, што ў студзені гэтага года група выступала на плошчы Незалежнасці ў Кіеве ў падтрымку прыхільнікаў еўраінтэграцыі Украіны, паведамляе польскі штодзённік Gazeta Polska Codziennie.

Дарыюш Малеёнак планаваў выступіць на фестывалі хрысціянскай музыкі ў канцы ліпеня пад Мінскам. «Беларускія чыноўнікі, атрымаўшы спіс артыстаў, якія павінны прыехаць, адразу заявілі, што мы — палітычна ангажаваныя, паколькі выступалі на канцэрце на кіеўскім Майдане. Арганізатары фестывалю чулі, што з-за гэтага Maleo Reggae Rockers не атрымаюць віз», — цытуе выданне Дарыюша.

На думку музыкі, такая рэакцыя беларускіх чыноўнікаў на выступ гурта ў іншай краіне красамоўна паказвае сітуацыю, якая склалася ў постсавецкіх краінах. «Калі маё імя значыцца ў нейкіх спісах беларускіх чыноўнікаў, значыць, яны надаюць вялікае значэнне маёй музыцы, яны занепакоеныя гэтым. Гэта нагадвае мне пра 1980-я гады, калі музыка ў Польскай Народнай Рэспубліцы была свайго роду зброяй. Сёння беларускія ўлады баяцца музыкі, баяцца слоў. Свабодная культура ўяўляецца ім чымсьці небяспечным», — дадаў лідар польскай групы.

Спроба БелаПАН атрымаць каментар у пасольстве Беларусі ў Польшчы поспехам не ўвянчалася. У дыппрадстаўніцтве заявілі, што «не каментуюць падобныя пытанні».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера