Знайсці
21.07.2014 / 09:32РусŁacБел

Рэкорд: Шакіра набрала 100 млн падпісчыкаў у Facebook

Калумбійская поп-спявачка стала першым чалавекам, які дасягнуў такога выніку.

Шакіра апярэдзіла Эмінэма з амаль 92 млн падпісчыкаў і Рыяну, колькасць фанатаў у якой складае 89 мільёнаў.

Як адзначае РІА «Новості», Шакіра была асабліва актыўная ў Facebook падчас нядаўняга футбольнага чэмпіянату свету ў Бразіліі. Яна выкладала шмат здымкаў «з-за кулісаў». Сярод іх самым папулярным стала фота стадыёна «Маракана» ў Рыё-дэ-Жанэйра, якое набрала больш за 3,5 млн «лайкаў».

Спявачка лічыць, што Facebook дапамог ёй і іншым артыстам «пераадолець разрыў паміж сцэнай і гледачамі». Спецыяльна для сваіх прыхільнікаў Шакіра запісала відэа, якой можна паглядзець тут.

ria.ru via euroradio.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031