Знайсці
15.07.2014 / 17:1212РусŁacБел

Расійскі святар Мікалай Саўчанка: Мы распачалі гэтую несправядлівую вайну – нам яе і заканчваць

Сукупнасць усіх звестак аб Данецку і Луганску дазваляе зрабіць адназначную выснову, што большасць насельніцтва або чакае ўкраінскае войска, або не падтрымлівае ніводзін з бакоў збройнага канфлікту. Магчыма, што для Украіны такая выснова відавочная, аднак для Расіі аргументы на карысць гэтага амаль нідзе не агучваліся.

Нават у перыяд самых вялікіх поспехаў апалчэння прыхільнікі ДНР і ЛНР не мелі большасці. Рэферэндум быў праведзены не ва ўсіх раёнах Данецкай і Луганскай абласцей. У траціне раёнаў ён наагул не праводзіўся. Там, дзе ён праводзіўся, у ім узяло ўдзел відавочна менш за палову насельніцтва (зыходзячы з простай колькасці выбарчых участкаў). Пасля рэферэндуму амаль ва ўсіх гарадах і пасёлках двух абласцей на дзяржаўных установах засталіся вісець сцягі Украіны – і гэта нідзе не выклікала заўважнага супрацьдзеяння насельніцтва. Міліцыя не была раззброеная і захавала ўсе свае кантакты з Кіевам, атрымліваючы нават зарплату адтуль. Уся судовая сістэма, сацыяльная служба, муніцыпальныя і раённыя ўстановы захавалі сваё падпарадкаванне Украіне.

Народных рэвалюцыяў не адбылося. Увесь бізнэс працягнуў плацяжы ў мясцовыя і федэральны бюджэты, хоць гэтыя плацяжы і скараціліся. Самаабвешчаныя рэспублікі не стварылі ні працаздольнага ўрада, ні раённых і муніцыпальных структураў. У іх нават не было спробы арганізаваць мясцовае падаткаабкладанне, як гэта прынята ва ўсіх дзяржавах. Былі толькі спробы вымагальніцтва наяўных грошай. Дзяржбанк так і не быў створаны, таму ўсе пенсіі і зарплаты дзяржслужбоўцаў плаціў Кіеў.

У апалчэнцаў заставаліся толькі іхныя аўтаматы. Насельніцтва не магло не разумець, што перад імі проста ўзброеныя атрады і не больш за тое. Апалчэнцы яшчэ нічога не пабудавалі, нічога не стварылі. Мясцовыя навіны перадаюць толькі пра выбухі мастоў і чыгуначных шляхоў. Ніякіх стваральных навінаў не перадаюць нават апалчэнскія СМІ. Толькі вайна або абвінавачванні ў адрас Украіны.

Колькасць апалчэнцаў з самага пачатку зусім не адпавядала выпадку народнай вайны. Пра нежаданне мясцовага насельніцтва ваяваць гаварылася ў стане саміх апалчэнцаў ўжо неаднаразова. Пры гэтым мы ўсе сталіся сведкамі шматлікіх прыкладаў такіх пахаванняў загінулых апалчэнцаў, якія ўскосна сведчаць пра тое, што загінулі не жыхары Данбаса (пахаванні пры адсутнасці сваякоў, вялікая колькасць незапатрабаваных целаў, вываз целаў ў Расію, няздольнасць мясцовых жыхароў апазнаць целы).

Колькасць прысутных на дэманстрацыях у падтрымку ДНР і ЛНР таксама зусім не адпавядала сітуацыі масавай народнай падтрымкі. Нават некалькі тысяч удзельнікаў мітынгу ў Данецку разам з тымі, хто сумняваўся, і цікаўнымі – гэта занадта мала як для ўсёй Данецкай вобласці, так і для вобразу абложанай крэпасці. Вельмі крытычны погляд на сепаратызм ўзяло і большасць мясцовых СМІ, а бо яны як заўсёды залежаць ад сваіх чытачоў.

Усё гэта дазваляе зрабіць выснову, што братазабойчая вайна набліжаецца да свайго завяршэння, а адступленне апалчэнцаў з Славянска і Краматорска паказвае, што такі зыход аказваецца найлепшым для ўсіх бакоў. Спадзяюся, што апалчэнцы неўзабаве зразумеюць, што падняць народнае паўстанне ім не ўдалося, нягледзячы на вялізную вайсковую і кадравую дапамогу Расіі. Замест гэтага яны настроілі супраць сябе ўсю Украіну і ўсю сусветную супольнасць. Не дапамаглі ніякія самыя дасканалыя тэхналогіі СМІ па ачарненні братняй дзяржавы, культуры, мовы, гісторыі. Усё зло і ўся чарната расійскіх СМІ не змаглі пераканаць насельніцтва Данбаса, што іх нібыта ідуць забіваць фашысты.

Будзем спадзявацца, што тыя, хто распачаў вайну нападамі на вайсковыя часткі і захопамі аддзелаў міліцыі і дзяржаўных будынкаў, зразумеюць, які страшны грэх яны здзейснілі і працягваюць здзяйсняць. Бо супраць іх ідуць украінцы і расейцы, якія спачатку ўвогуле не збіраліся ваяваць. Нават самыя ваяўнічыя з іх на Майдане не мелі наагул зброі, калі ішлі на ўзброеных па апошнім слове тэхнікі сілавікоў. Украінцы не зброяй здзейснілі рэвалюцыю, бо зброі ў іх было ў 50 разоў меней, чымся ў сілавікоў, калі яна ўвогуле ў іх была. Не ўкраінцы пачалі вайну. Яе пачалі сілавікі на Майдане, а затым нашыя расейскія апалчэнцы, якія хутчэй за ўсё і не апалчэнцы зусім. Мы распачалі гэтую найнесправядлівейшую вайну. Нам яе і заканчваць. Калі мы самі не прызнаем сваю маральную паразу, то нас пакарае Госпад. Кара Божая прыйдзе абавязкова.

Апалчэнцам трэба як найхутчэй пакінуць Украіну, як яны пакінулі Славянск. Там застанецца мноства знявечаных целаў нашых суграмадзян ў вайсковай форме і мноства палонных. Не трэба памнажаць іх лік. Іх і так вельмі шмат. Няхай хутчэй наступіць мір. А нам яшчэ доўга трэба будзе загладжваць сваю віну перад братэрскім народам, абылганым, падвергнутым нашай агрэсіі і нянавісці. Нам трэба будзе загладжваць гэтую віну не толькі на словах, але і на справе. А тыя, хто распальваў гэта братазабойства, хлусіў, паклёпнічаў, забіваў – тыя сыдуць. Бо іх пакарае Госпад. І хутка мы пабачым Ягоную святую волю.

pravoslavnij.livejournal.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930