Знайсці
15.07.2014 / 15:3054РусŁacБел

У Барысаве ездзіць «Хамер» з надпісам «Хутин пуйло. UA respect» ФОТА

Вайна на Данбасе падзяліла беларускае грамадства. Карыстальнікі асноўных расійскіх сацыяльных сетак — odnoklassniki і vkontakte — адрозніваюцца цяпер не толькі па ўзроставым крытэрыі, але і па адносінах да падзеяў ва Украіне. Адны — адмоўчваюцца, другія трымаюцца альбо выразна боку Украіны, альбо выказваюцца супраць вайны як з’явы.

Асабліва гэта яскрава праявілася сярод жыхароў Барысава (Мінская вобл.) пасля таго, як стала вядома пра жыхарку вуліцы Трусава Наталлю Красоўскую, якая паехала ваяваць супраць Украіны ў Славянск, «забіваць украінцаў».

Барысаўскія карыстальнікі vkontakte пераважна асудзілі гэтую жанчыну.

Праўда, праявы стаўлення да Украіны рэдка сягаюць па за межы сацыяльных сетак. Найбольш яскрава сябе праявілі афлайн хіба што фанаты ФК БАТЭ з нашумелым пікетам у падтрымку кіеўскага Майдана.

І вось чарговы факт.

На стаянцы каля «Белаграпрамбанка» на бульвары Грэчкі ў Барысаве быў заўважаны пазадарожнік з яскравым лозунгам на заднім шкле: «Хутин пуйло. UA respect (г.зн. павага Украіне)».

Паводле barysau.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера