Знайсці
04.03.2013 / 13:4323РусŁacБел

Сёння — Дзень міліцыі

Дзень міліцыі ў Беларусі святкуюць 4 сакавіка.
Такая дата была ўстаноўлена ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 1998 года.
Чаму менавіта ў гэты дзень? Таму што 4 сакавіка 1917 года загадам цывільнага каменданта горада Мінска Міхайлаў Міхаіл Аляксандравіч (па пашпартных звестках, а сапраўднае імя — Міхаіл Васільевіч Фрунзэ) быў прызначаны часовым начальнікам міліцыі Усерасійскага Земскага Саюза па ахове парадку ў горадзе Мінску.
Такім чынам бальшавік пранік у сілавыя структуры новай Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі.

Выводзіць свой радавод ад органаў аховы правапарадку, якія існавалі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, беларуская міліцыя не рашылася. Зрэшты, яны сапраўды не называліся міліцыяй.

У Расіі дзень супрацоўніка органаў унутраных справаў (там цяпер паліцыя, а не міліцыя) адзначаецца 10 лістапада, як і ў савецкі час, і адлічваецца ад часу стварэння міліцыі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Ва Украіне дзень міліцыі адзначаецца 20 снежня, у дзень прыняцця Вярхоўнай Радай Закона аб міліцыі ў 1991 годзе.

Стаўленне да паліцыі і міліцыі крытычнае ва ўсіх краінах, дзе нізкая законапаслухмянасць грамадства.
У Беларусі да гэтага дабаўляюцца прэтэнзіі да праваахоўнікаў за іх суўдзел у пераследзе грамадзян за палітычныя погляды. Напрыклад, сумную вядомасць набылі масавае прыцягненне іншадумцаў да адміністратыўнай адказнасці нібыта за «нецэнзурную лаянку» ці «хуліганства». Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі вымушаны лжэсведчыць у судах. Такое «ўжыванне» міліцыі падрывае павагу да закона і правасвядомасць ахоўнікаў парадку.

Пры ўсім пры гэтым трэба памятаць, што менавіта міліцыя вырашае тысячы штодзённых праблем грамадзянаў, дбае пра бяспеку і пільнуе, каб наша супольнасць грунтавалася не на «праве моцнага», а на роўнасці ўсіх перад законам.

Гэтыя традыцыі міліцыі неслі генерал Захаранка, генерал Грыб, гэтыя традыцыі працягваюць тысячы шараговых і нешараговых сумленных міліцыянтаў. Іх увасабленнем стаў падпалкоўнік Мікалай Казлоў, узор сапраўднага міліцыянта.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930