Porsche Cayenne насмерць збіў 9-гадовага хлопчыка каля школы ў Сухараве
Увечары 13 лістапада на тэрыторыі сталічнай школы № 23 у мікрараёне Сухарава аўтамабіль Porsche Cayenne насмерць збіў дзіця.
На дадзены момант вядома, што гэта быў хлопчык дзевяці гадоў. Ён быў адзіным дзіцем у сям’і, яго выхоўвала мама.
Абставіны наезду высвятляюцца. Прадстаўнікі ДАІ паведамілі, што за рулём Porsche Cayenne быў37-гадовы мужчына, жыхар аднаго з навакольных дамоў.
Наезд адбыўся каля 19.00. У 19:04 відавочцы выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі спрабавалі рэанімаваць дзіця, але нічога не змаглі зрабіць.
Каля школы, акрамя супрацоўнікаў Следчага камітэта, ДАІ і прадстаўнікоў СМІ, сабраліся і бацькі вучняў школы і жыхары суседніх дамоў.Каля 30–40 чалавек проста прыйшлі на месца трагедыі. Нехта прынёс кветкі, хтосьці — свечкі, хтосьці — мяккія цацкі.
0
0
0
0
0
0
У Варшаве напалі на беларуску, у яе траўма галавы
 20
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Варшаве напалі на беларуску, у яе траўма галавы
 20
Здагадайцеся, на каго адвучыўся Раман Пратасевіч
 24
Расейцы нанеслі ракетны ўдар па Адэсе, там вялікі пажар
 1
Ва Украіне загінуў Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі
 5
Лукашэнка прымусіў міністра выкопваць зерне рукамі
 12
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера