Знайсці
31.03.2024 / 08:0044РусŁacБел

Астапеня: «Калі вы раззлуеце дзеда, то чаго дасягнеце? Задача — кожны дзень развіваць Беларусь»

У інтэрв'ю ютуб-каналу «ЧаснОК-LIVE» сацыёлаг Рыгор Астапеня расказаў, чым дэмакратычны рух можа дапамагчы Беларусі замест таго, каб проста «злаваць дзеда».

Рыгор Астапеня. Скрын відэа chestnok_live / YouTube

Астапеня лічыць, што сёння дэмакратычны рух не можа перамагчы Аляксандра Лукашэнку і гэта «проста трэба прызнаць». Аднак ён не бачыць прычын, каб апускаць рукі. Ёсць шмат рэчаў, якія можна зрабіць.

«Сэнс не ў тым, што ты змагаешся з рэжымам, а ў тым, што развіваеш Беларусь. Твая задача — пастаянна, кожны дзень развіваць Беларусь. Каб больш людзей цябе глядзела на ютуб-канале, каб больш людзей ведала пра дэмакратычныя каштоўнасці, беларускую мову і гэтак далей».

Такім чынам, адзначае Астапеня, грамадства становіцца «больш разумным і сучасным».

«Калі вы раззлуеце дзеда, то чаго дасягнеце? У чым мэта? Што адбываецца пасля таго, што вы [гэта] зрабілі?»— задаецца пытаннем Астапеня і заўважае:

«Трэці год шырокіх эканамічных санкцый. Нічога не адбываецца. Мы бачым, што сістэма перабудавалася. Усе адаптаваліся, усё працягваецца далей. Пры тым, што санкцыі б'юць па дэмакратычным руху».

На погляд Астапені, беларусы ўнутры краіны не любяць санкцыі, бо яны замест рэжыму б'юць непасрэдна па іх: «Аляксандр Лукашэнка не лётае «Белавія», не ездзіць электрычкай у Вільню і на памежныя пераходы паміж Польшчай і Беларуссю. То-бок для чаго гэта ўсё робіцца?

Мы бярэм інструмент, якім на самой справе не валодаем, махаем ім. Але рэжым не адчувае ніякага страху, бо ён не б'е па ім. І пры гэтым атрымліваем адмоўнае стаўленне беларусаў да ўведзеных санкцый».

Чытайце яшчэ:

«Не злаваць дзеда». Рыгор Астапеня прапанаваў новую стратэгію дэмакратычным сілам

Якую Беларусь хочуць беларусы? Аналіз апытанняў дае цікавую карціну

«Мы павінны здацца Лукашэнку?» Латушка адказаў Астапеню

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
20
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
9
1
Астапене теперь будет присвоена погремуха "Дзед-барадзед"/адказаць/
31.03.2024
Атсапеня, теперь ты будешь "Дзедам-баоадзедам". Новая погремуха в честь твое любви к фразе "лучше не злить деда"
1
Беларус/адказаць/
01.04.2024
Негвалтоунае развiце, Людзі ў Беларусі ўжо даволі шмат заплацілі ды плацяць штодня сваім дабрабытам і здароў'ем. Вайна з боку хунты супраць беларушчыны ўжо ідзе. Не ў паўнавартаснай гарачай фазе, канешне, бо ўзровень супраціву выключае неабходнасьць выкарыстаньня зброі напоўніцу. Але людзі ўжо забіты. І забіваюцца ды губляюць здароў'е ў катавальнях кожны дзень. Менавіта людзі ў Беларусі. А колькі вымушаны былі з'езаць? Пытаньне толькі ў тым, колькі яшчэ патрэбна ахвяр, каб гэта прыняць і пачаць называць рэчы сваімі імёнамі? Ды пачаць ставіцца адпаведна. Негвалтоўнае развіцьце немагчыма, калі з таго боку існуе толькі гвалт, рэпрэсіі ды забойствы. Зусім неабавязкова, што нашае пытаньне вырашыцца непасрэдна вайсковым шляхам, бо эканамічна-палітычны патэнцыял да гэтага часу амаль не быў задзейнічаны. Але гэта ў тым ліку дзякуючы таму, што тытульная нацыя дагэтуль блытае акупанта з акупаванай ім краінай, у чым пераконвае ня толькі сябе, але і ўсіх суседзяў - аб гэтым можна прачытаць у любым незалежным выданьні. Гэта і ёсьць сапраўдны выбар, бо выбары - гэта не пра колькасьць галасоў у бюлетэнях, а пра побытавую згоду грамадства з тым, каго менавіта лічыць "афіцыйным беларускім бокам", што лічыць карнай структурай, а што - генпракуратурай, ды г.д. І пакуль у геаграфічным Менску сядзіць "афіцыйны Менск" - то, вынікае, аніякай праблемы і няма. Вось калі б афіцыйны Менск быў бы ў выгнаньні, а Менск геаграфічны - пад акупацыяй, то тады была б праблема. А так - можна гандляваць ды мець дыпламатычныя стасункі надалей. Афіцыйнае ня можа быць нелегітымным. Прынамсі на мове здаровага чалавека. Але памылковае стаўленьне да злачыннай узброеннай групоўкі, як да Беларускай Дзяржавы, абавязкова выйдзе бокам. Усім нашым суседзям. І гэта ўжо адбываецца. Непаразуменьне ворага (і адпаведна хаўрусніка) заўсёды прыводзіць да паразы.
0
Та же песня/адказаць/
01.04.2024
Лол, вот тут и начинается проблема. Этот механизм фильтрации крайне сложно создать. Условно говоря, ЕС знает кто с высокой степенью вероятности нормальные беларусы - это большинство родных и близких тех 600 тыс людей, которые имеют ВНЖ в Европе и готовы за них поручиться лично. Плюс знают небольшую часть откровенных чертей зачоса - руководство, пропагандистов, тех кто попал в архивы "черной карты" и "дзікага палявання". Но это лишь часть. Самых же опасных персонажей - не знают. Сюда входят агентура гэбни, большая часть ментов, боевики "Вагнера", радикальные, мелкие беспринципные исполнители и прочие орды саранчи, которые потенциально могут стать ДРГ и механнизмом внешнего террора. А для зачоса их прикрыть и спрятать достаточно легко - через выдачу новых документов. Кроме того, европейцам нужно будет создать какой-то четкий механизм правовой, с критериями деления на агнцев и козлищ, который со старта встретит ожесточенное сопротивление и саботаж от режима через лоббистов зачоса. Не уверен, что в текущей ситуации и при текущем уровне бюрократии в ЕС получится протащить такой правовой режим. Слишком долго, дорого и высока вероятность, что на выходе получится дырявое дышло. Ликвидация Луки и как минимум его ближнего круга - руководства силовых структур, администрации президента, кошельков и пропагандистов гораздо более простой, дешёвый, быстрый и понятный механизм. Потому что труп - это точно труп, ему не надо доверять, с ним не надо договаривать, он не может заниматься угрозами, шантажом, популизмом, лоббированием и в целом не представляет опасности и неудобств. Кончить физически Луку и его шайку - это не просто выгодно, это - рационально.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031