Знайсці
10.03.2024 / 10:5312РусŁacБел

«Украінцы казалі ў 1990-я: будзе вайна з Масквой». Кабанчук расказаў, як беларусы праходзілі вышкал у лагеры Дзмітрыя Яраша на Галіччыне

Намеснік камандзіра Палка Каліноўскага Вадзім Кабанчук расказаў у новым выпуску «Тока» пра сваю дзейнасць і погляды ў 1990-я.

«Я зразумеў: каб змагацца з гэтай сістэмай, трэба будаваць сваю сістэму. Для гэтага патрэбная арганізацыя. І я пайшоў у тую, якая была для мяне блізкая ў той час. Мы ўвайшлі ў спартовую камісію «Маладога фронта». Там мы трэніраваліся ў зале… — усё, што звязана з летнікамі і спортам.

У нас быў нават выезд ва Украіну ў 1997-м. Мы правялі дзён 20 на Галічыне. Гэта потым моцна паўплывала на мой лёс. Я пазнаёміўся ў 1997-м годзе з Дзмітрыем Ярашам. Яго арганізацыя праводзіла тады гэты летнік.

Па маім запрашэнні Яраш некалькі разоў прыязджаў у Беларусь, гасцяваў у нас. У нас былі розныя планы і розныя супольныя дзеянні — пераважна ва Украіне.

Мы прыязджалі потым яшчэ да іх на вышкал, дасылалі хлопцаў — калі сталі дзейнічаць як арганізацыя «Край». Яны нам далі шмат што ў плане арганізацыі — як будаваць сістэму падрыхтоўкі моладзі, так і зарад патрыятызму.

І самае галоўнае — яны з таго часу рыхтаваліся да вайны з Масквой. Яны казалі: хлопцы, будзе вайна. Мы да гэтага рыхтуемся.

Ва ўкраінцаў мы перанялі тое, як яны праводзілі свае вулічныя акцыі. Як яны маглі трымаць групавы бой. «Бой» у сэнсе супрацьстаянне з паліцэйскімі, з Беркутам». 

@tokbelarus Што думае камандзір Палка Каліноўскага пра Святлану Ціханоўскую #Беларусь#армиябеларуси#святланаціханоўская#всрб#милициябеларуси#полккалиновского#полккаліноўскага#светланатихановская#новостибеларуси#беларусьновости♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Чытайце таксама:

Як вадзіў за нос КДБ, расследаваў справу зніклых палітыкаў і арганізоўваў падполле. Новы ТОК з Вадзімам Кабанчуком

«Змяншэнне падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне — гэта ў тым ліку і цана, якая плаціцца за палітычныя амбіцыі некаторых людзей»

«Прыйдзе дзень — і ад Лукашэнкі пабягуць». Кіраўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з беларусамі Вільні

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
6
10.03.2024
Кушай, ванька, кушай, пры чым тут нацысты і карычневыя, калі Расія і расіяне - гэта нашчадкі СССР і саветаў ды працяг у шматлікіх сферах. 
1
гердзень/адказаць/
10.03.2024
Рарытэт, Каліноўскі быў зацятым вернікам. ён таксама ен пасуе?)
1
Геродот/адказаць/
10.03.2024
гердзень, никаким затятым верующим он не был, угрожал священникам виселицей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031