Знайсці
29.02.2024 / 22:077РусŁacБел

У Салігорску жанчына знайшла ў дзіцячым вазку вялікага пацука. Ён паўгадзіны быў на ножках дачкі

Пра небяспечную сітуацыю, у якой апынулася маладая жанчына з маленькай дачкой, напісала выданне «Электронны Салігорск».

«Выходзілі з дачкой на шпацыр. У яе на вазку чахол ёсць для ног ад холаду. Увогуле, упакаваліся мы і хвілін з 30 тупалі. Прыйшлі ў парк, вырашылі пахадзіць, маланку расшпільваю, а там… пацук велізарны па яе ножках бегае.

Я ўскрыкнула ад нечаканасці. Хутчэй дачку дастала, а пацук сядзіць яшчэ ў чахле. Потым і ён выбег. У нас на лесвічнай пляцоўцы два тамбуры па дзве кватэры. Вазок я пакідаю на першым паверсе, ліфта няма ў нашым доме. Вось ён і стаіць проста ля сцяны, праходу не перашкаджае. Там нідзе не брудна, няма нічога разбуранага. Звычайна суха і чыста. Бліжэйшы смеццеправод знаходзіцца на другім паверсе. Мяркую, адтуль ён і прыйшоў?..»

Чытайце таксама:

Вошы, блохі, прусакі, пацукі. Хто жыве ў беларускіх турмах разам з вязнямі

Грызун-чысцюля. Брытанскі пенсіянер зняў, як пацук акуратна наводзіць парадак у ягоным хляве. Мілае відэа

Атруту ад пацукоў раскідалі ў «Каскадзе» — пацярпелі сабакі і галубы

«Хтосьці, здаецца, падаў у гэта лайно па самыя вушы». Чаму ў Беларусі прарывае каналізацыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
8
Ого
34
Сумна
2
Абуральна
4
1
Пацука Lover/адказаць/
01.03.2024
Ен грэў ножкі, прытым лепш за той чахол. Вялікі таму што магчыма дэкаратвўны, ручны, прызвычаіўшыся да людзей. Таму і не уцякаў. Пацукі самыя адданыя хатнія жывелы *love
01.03.2024
Indusy z vami nie pahodziacca. :) Jany zhodnyja ciarpieć pobač zmiejaú, dzielia baraćby z "addanymi" pacukami. :)
0
Тэкля/адказаць/
01.03.2024
Коцікаў не ганяйце, вокны ў падвалах не заварвайце. Тады і пацукоў, і мышэй не будзе
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930