Знайсці
27.02.2024 / 10:594РусŁacБел

Хлопцу, які спаліў Каран і якога збіў сын Кадырава, далі тры з паловай гады калоніі

19-гадовага Мікіту Жураўля ў Расіі прызналі вінаватым у абразе рэлігійных пачуццяў вернікаў і хуліганстве. Пракурор запытваў яму 3,5 года пазбаўлення волі, піша Sotavision.

Жураўля затрымалі ў маі 2023 года ў Валгаградзе пасля таго, як у тэлеграм-канале «Раніца Дагестана» апублікавалі відэа, на якім чалавек (яго твара не відаць, толькі рука) у кустах каля Валгаградскай саборнай мячэці спальвае Каран. СМІ сцвярджаюць, што ўкраінскія спецслужбы за 10 тысяч расійскіх рублёў (120 даляраў) папрасілі яго здзейсніць злачынства, каб «дапамагчы краіне». У судзе Журавель прызнаў віну ў спаленні свяшчэннай кнігі, але не ў хуліганстве. Ён папрасіў прабачэння ў мусульман за свой учынак, заявіўшы, што не ведаў, наколькі для іх важны Каран.

Па даручэнні кіраўніка СК РФ Аляксандра Бастрыкіна справу валгаградца Жураўля перадалі следчым з Чачні. Каля грозненскага СІЗА яго сустрэлі абураныя жыхары рэгіёну з плакатамі «Рукі прэч ад Карана».

У жніўні стала вядома, што Жураўля збіў 15-гадовы сын кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава Адам.

Рэгіянальны амбудсмэн Мансур Солтаеў тады запэўніў, што ў Чачні «ніхто не можа быць падвергнуты катаванням і збіццю» і па інцыдэнце правядуць праверку. Пасля здарэння Адам Кадыраў атрымаў як мінімум чатыры ўзнагароды і пасаду ў службе бяспекі Чачні.

У кастрычніку Рамзан Кадыраў апублікаваў відэа з Мікітам Жураўлём. У ім абвінавачаны ў спаленні Карана выказвае жаданне прыняць іслам. У адказ Кадыраў назваў яго «агентам СБУ», «правакатарам і дыверсантам». У снежні на прэс-канферэнцыі кіраўнік Чачні заявіў, што «было б добра», калі б яго сын забіў Жураўля.

У лістападзе 2023 года «Мемарыял» прызнаў Мікіту Жураўля палітвязнем. На думку праваабаронцаў, у іх ёсць падставы сумнявацца, што менавіта ён спаліў Каран, бо на відэа няма ўказанняў аўтарства.

Чытайце таксама:

Мікіту Жураўля, які спаліў Каран і якога збіў сын Кадырава, папрасілі прысудзіць да трох з паловай гадоў калоніі

Кадыраў публічна пашкадаваў, што ягоны сын не забіў чалавека ў СІЗА

15-гадовага Адама Кадырава, які збіў Мікіту Жураўля ў СІЗА, узнагародзілі восьмым і дзявятым ордэнамі

Кадыраў прыгразіў Сабчак, каб «не чапала» яго сям'ю, і патлумачыў выхадку свайго сына ў СІЗА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
4
бабруйчанін/адказаць/
27.02.2024
Будзе у Журавля " у клетце" магчымасць " рэваншу" нешта мне падаецца.Па чэснаку а ні па чачєнскі ))Калі " чєрга" дойдзе.Там шмат " ахматау асланау" у чєрзе)))
2
Белая свіння/адказаць/
27.02.2024
бабруйчанін, шкада, што хрысціяне не дапамагаюць адзін аднаму, і не даюць адпор мусульманскім артадоксам, якія здекуюцца з " белых свінней", як нас называюць каўказцы.
1
бабруйчанін/адказаць/
27.02.2024
Белая Які кадырау чачєны мусульмане ?? Кауказцы чачэны дапамаглі інгушам у спрєчке з асяцінамі 30 год таму? Калі басаеу з хатабам пайшлі вызваляць Дагестан самі " дагестанцы" аварцы ці яшче якія лакцы далі адлуп ..Увесь пауночны Кауказ гэта " парахавая бочка" мне што да іх?? .. хрысціяне пурітання ?? Гєта Вальтєра Скотта перечытаць патрэбна ці Цвейга гістарычныя раманы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031