Знайсці
13.02.2024 / 14:0810РусŁacБел

Якія краіны рызыкуюць застацца без абароны, калі прэзідэнтам ЗША стане Дональд Трамп

«Я бы заахвочваў Расію рабіць усё, што яны, чорт вазьмі, жадаюць», — казаў раней 45-ы прэзідэнт ЗША і патэнцыйны 47-ы.

Фота: Rebecca Blackwell / AP

Былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп нядаўна зрабіў рэзанансную заяву: паводле яго слоў, ён не стаў бы абараняць краіны, якія не адпавядаюць узгодненай мэце НАТА — траціць два працэнты свайго валавога ўнутранага прадукта на абарону. Больш за тое, Трамп заявіў, што ён дазволіў бы Расіі рабіць тое, што яна хоча, піша Bild.

Генеральны сакратар NATP Енс Столтэнберг асудзіў выказванне былога прэзідэнта ЗША.

«Любое меркаванне аб тым, што саюзнікі не будуць абараняцца, падрывае ўсю нашу бяспеку, уключаючы бяспеку Злучаных Штатаў», — сказаў ён.

Паводле заявы Трампа, 20 з 31 краіны НАТА могуць застацца без вайсковай падтрымкі ЗША. Да іх адносяцца невялікія краіны, такія як Чарнагорыя (1,87% ВУП на абарону па стане на 2023 год), Паўночная Македонія (1,87%), Албанія (1,76%), Славенія (1,35%), Бельгія (1,13 працэнта) і Люксембург (0,72 працэнта).

Акрамя таго, ёсць і буйныя дзяржавы, якія ўваходзяць у НАТА, але не дацягваюць да ўказаных выдаткаў на абарону. Гэта Францыя (1,9%), Нідэрланды (1,7%), Італія (1,46%), Канада (1,38%), Турцыя (1,31%) і Іспанія (1,26%).

Германія знаходзіцца ў сярэдзіне гэтай групы і траціць 1,57 працэнта валавога ўнутранага прадукту на абарону. Аднак ва ўрадзе ФРГ гавораць аб тым, што патрэбны паказчык можа быць дасягнуты ўжо сёлета.

Характэрна, што ў працэнтных суадносінах больш за ўсё на ваенную сферу трацяць не Злучаныя Штаты (3,49%), а Польшча (3,9%). Пры гэтым ваенны бюджэт ЗША складае 860 мільярдаў долараў — гэта ў два разы больш, чым укладваюць у абарону ўсе астатнія краіны НАТА разам узятыя.

Чытайце таксама:

«Я не буду вас абараняць, буду заахвочваць Расію рабіць усё, што ім захочацца». Трамп згадаў старую размову з саюзнікамі па НАТА 

Еўропе трэба дзесяць гадоў, каб цалкам падрыхтавацца да абароны — кіраўнік Rheinmetal

Заходнія палітыкі адрэагавалі на словы Трампа пра адмову абараняць ад Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
15
3
бабруйчанін/адказаць/
13.02.2024
Стаулю на Трампа)) Дзля Беларусі беларусау что Байдєн что Трамп ..)) Хай узьябе усіх у сябе і паусюль)) Пасмяюся напаследак...
0
США устраняют сами себя/адказаць/
13.02.2024
Зато освободятся ресурсы поддерживать Израиль и Южную Корею. А Германия? Зачем она американцам?
0
Суповой пакетик/адказаць/
13.02.2024
НН, елки зеленые, что за новую страну Вы изволили открыть - говорил ранее 45-й президент ХША , пишете Вы. Да уж, Колумбы!..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031