Знайсці
02.02.2024 / 22:429РусŁacБел

У Крычаве навучыліся варыць варэнне з бульбы

На абласны этап праекта «100 ідэй для Беларусі», які праходзіць у Магілёве, вучні сярэдняй школы з Крычава прапанавалі аўтарскае кулінарнае вынаходніцтва — варэнне з бульбы. Пра гэта напісала БелТА.

Фота: krichevlive.by

Вучні сярэдняй школы № 8 з Крычава Лізавета Кісялёва і Аляксандра Дрыгель прывезлі на абласны этап незвычайны прадукт — варэнне з бульбы, а дакладней, поліцукрыднае варэнне.

«Гэта варэнне з бульбы з дадаваннем ягад. Яно без дадавання цукру, — расказалі дзяўчынкі. — Мы вырашылі, што бульба — наш нацыянальны брэнд, і з яго можна зрабіць не толькі традыцыйныя і звыклыя стравы.

На ўроках хіміі мы якраз праходзім глюкозу і альдэгіды. І пад уплывам гэтых урокаў мы вырашылі паэксперыментаваць, і нібыта ў нас усё атрымалася».

Фота: krichevlive.by

Як адзначылі аўтаркі ідэі, з 200 г бульбы атрымліваецца паўлітровы слоік варэння.

Чытайце таксама:

Пасля абеду цягне на салодкае? Магчыма, арганізм падае вам важны сігнал

Беларуская каўбаса без мяса: калі з'явіцца ў крамах і з чаго яе робяць

Самыя агідныя стравы ў свеце: што трапіла ў рэйтынг і ці ёсць там беларускае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
0
03.02.2024
Ай-яй-яй! Так зьдзеквацца з бульбы, нашай сьвятой ежы!
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.02.2024
а варэнне з агуркоў слабо?)
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.02.2024
Дизайнер, які вы... вось не зайздрошчу вашай дачцэ, калі яна ў вас ёсць ці будзе
бедная дзевачка

а дзяўчынкі малайцы
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031