Знайсці
31.01.2024 / 15:087РусŁacБел

Расійская прапаганда адкрые ў Беларусі яшчэ адзін цэнтр «рускага свету», цяпер у Гродне

Рассупрацоўніцтва атрымала бюджэтнае фінансаванне на тое, каб адкрыць культурны цэнтр у Гродне, паведаміў кіраўнік арганізацыі Яўген Прымакоў, піша Sputnik.

У салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэцы 24 студзеня адбылося адкрыццё выставы «Арэнбургская пуховая хустка». Фота: Рускі дом у Мінску

«Мы атрымалі дзяржаўнае, бюджэтнае фінансаванне на адкрыццё культурнага цэнтра, ужо афіцыйнага. Спадзяюся, да Дня адзінства народаў Расіі і Беларусі, 2 красавіка, мы адкрыемся ў Гродне», — сказаў Прымакоў.

Ён удакладніў, што ў цэнтры будуць працаваць супрацоўнікі аддзялення Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Мінску.

Рассупрацоўніцтва не першы раз адкрывае ў краіне свае цэнтры ўплыву «рускага свету». 

У пачатку снежня рускі «інфармацыйна-культурны цэнтр» адкрыўся ў Магілёве. У Рассупрацоўніцтве падкрэслівалі, што ў 2024-м запланаваная цэлая серыя мерапрыемстваў «асветніцкага характару, накіраваных на развіццё культурных і адукацыйных сувязяў Расіі і Беларусі».

Тады ж арганізацыя абсталявала ў Гродне мультымедыйны клас. «Новая адукацыйная прастора абяцае стаць папулярнай кропкай для культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў. У цэнтры будуць праводзіцца розныя мерапрыемствы, звязаныя з рускай мовай і літаратурай, беларуска-рускай гісторыяй і культурай», — піша выданне.

«Рускія дамы» таксама працуюць у Гомелі і Брэсце. 

Чытайце таксама:

«Мы» — гэты найперш «мы», а не «анты-яны». Ці павінна нацыянальная ідэя зводзіцца да адмежавання?

Чым беларускі афіцэр адрозніваецца ад расійскага?

«Такога кшталту камісіі ствараюцца не для абароны «гістарычнай праўды», а для ўніфікацыі гістарычнай навукі Беларусі з расейскай»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
23
3
Gorliwy Litwin /адказаць/
31.01.2024
Сустракай з радасцю, Белая Русь, сястру сваю Вялікую! Адзін рускі корань, адны ворагі - няшчырыя лаціняне. Супостату на Русі не бываць! Сугубл
0
Шчыры беларус /адказаць/
31.01.2024
Gorliwy Litwin , дык тваім куратарам гэтага і трэба
0
Рускамірцы = дно /адказаць/
31.01.2024
Gorliwy Litwin , Абырвалг.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера