Знайсці
24.01.2024 / 11:383РусŁacБел

Ля Гродна трактар вырашыў пачысціць пірс і праваліўся пад лёд

Пра інцыдэнт у аграгарадку Азёры Newgrodno.by паведамілі чытачы. На днях тут разгарнулі цэлую аперацыю па даставанні трактара з вады.

Фота: newgrodno.by

«Трактарыст чысціў снег. Вырашыў, верагодна, прыбраць яго і з пірса. Але трактар сцягнула на лёд, ён праваліўся ў ваду», — распавёў сведка.

Паводле яго інфармацыі, ніхто ў выніку інцыдэнту не пацярпеў. Трактар таксама сышоў пад ваду зусім неглыбока, але самастойна выбрацца не змог. Каб выцягнуць тэхніку, спатрэбілася дапамога пагрузчыка.

Чытайце таксама:

Выхаваныя ласі саступілі дарогу аўтамабілю пад Гомелем

Небяспечныя гульні. У Мазыры дзеці скочваюцца з горкі проста на праезную частку ВІДЭА

Пад Мінскам кіроўца вырашыў праехаць па навігатары і праваліўся пад лёд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Васiль/адказаць/
24.01.2024
Не у Гродне а у Азерах з пад Гродна 32 км ад яго, мы не Расея пiшыце канкрэтна
0
Сеня/адказаць/
24.01.2024
Трактар вырашыу )))
0
Жвір/адказаць/
24.01.2024
Трактарысты, яны такія, прóстыя, цыгарэту ў зубы й наперад, прэч з дарогі еду я - мне ня бачна ні*уя,..так бы мовіць. Надоечы запэўніўся, калі тыя бэлбусы ходнікі ля крамы мэйнтэнілі. Ну, і вось, добра, што ніхто не пацярпеў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031