Знайсці
23.01.2024 / 19:134РусŁacБел

Спынілі крыміналку супраць супрацоўнікаў маёнтка «Падароск»

Пра спыненне крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў турыстычнага прадпрыемства «Падароск» паведаміў яго ўжо былы ўладальнік і фундатар Павел Падкарытаў.

Па словах Паўла Падкарытава, крымінальная справа «спыненая за адсутнасцю складу злачынства».

У той жа час, паводле мецэната: «Аддзел культуры забраў будынкі былой сядзібы Бохвіцаў. Прысабечыў паралельна яшчэ і чужой маёмасці».

Праблемы ў турыстычнага прадпрыемства «Падароск» з'явіліся летась, калі затрымалі кіраўніка Юрыя Меляшкевіча.

Пад крымінальны пераслед трапілі таксама фінансавы дырэктар Зміцер Карабач і бухгалтарка Вольга Балтрукевіч. Ім выставілі абвінавачанне ў нясплаце падаткаў і страхавых унёскаў з заробкаў работнікаў амаль на 400 000 рублёў. Юрый Меляшкевіч правёў пад вартай паўгода і ў красавіку 2023 года быў вызвалены пад паруку. Неўзабаве выйшлі на волю і іншыя фігуранты гэтай справы. 

Крыніца, знаёмая з сітуацыяй, адзначала тады, што справа супраць кіраўніцтва прадпрыемства палітычна матываваная.

Паводле яе, да падзей 2020-га «Маёнтак Падароск» працаваў добра, адносіны з уладамі былі нармальныя, прэтэнзій, у тым ліку эканамічных, не ўзнікала. З 2020-га стала зразумела, што калі-небудзь лёс рэпрэсій напаткае і «Маёнтак Падароск».

Сядзіба ў Падароску, што ў Ваўкавыскім раёне, у даўнейшыя часы належала роду Чачотаў і Бохвіцаў.

Занядбаны фальварак у 2013 годзе выкупіў за 118 тысяч даляраў расійскі інвестар з беларускімі каранямі Павел Падкарытаў.

Пакуль не пачаліся праблемы, у аднаўленне гісторыка-культурнай каштоўнасці было ўкладзена больш за 1 мільён даляраў. Быў упарадкаваны парк, будынкі, зроблена брама, дарога. Уведзеная сістэма каналізацыі і фільтрацыі.

Планавалася, што ў сядзібе будзе створаны музей беларускай шляхты. Там была разгорнутая часовая экспазіцыя. Было адкрыта 14 пакояў. Праходзіла шмат экскурсій.

Чытайце таксама:

Апісалі маёмасць маёнтка «Падароск». У яго аднаўленне ўкладаліся прыватныя інвестыцыі

«Новы 1939-ы, толькі да гаспадара сядзібы яны не могуць дацягнуцца». З уладальнікам «Маёнтка Падароск» разарвалі дамовы і забіраюць маёмасць

Яшчэ адзін фігурант справы «Маёнтка Падароск» выйшаў пад паручальніцтва

Беларускі гісторык кіруе чатырохзоркавым гатэлем на Балканах, есць акулу штотыдзень і дзеліцца сваімі ўражаннямі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
9
Абуральна
8
0
Anatol Starkou/адказаць/
23.01.2024
Думаў-думаў і прыдумаў. Быў я ў Падароску. Ой шмат гадоў таму. Не скажу з якой нагоды. І па дарозе ад аўтобуса сутрэлі мы двух беларускіх хлопчыкаў - белага і чорнага. Яны йшлі з лесу ў дзярэўню. Потым у Падароску мне сказалі, што беларуска прывязла таго чорнага беларуса, пакінула бацькам, а сама вярнулася ў цывілізаваны еўрапейскі Мінск. Хлопчык размаўляў на трасянцы. Было гэта, магчыма, у пачатку 70-х. 
1
... _ _ _ .../адказаць/
23.01.2024
А што гэта такое там намаляванае? Нейкая падзея, дзіўная ды нечуваная. Што там адбываецца, і зусім ня скрытна ? Бачу простых(!) людзей, яны нечым займаюцца, засяроджана ды спрытна.
0
даведка/адказаць/
24.01.2024
Гродненская область известна тем, что тамошние власти продают, а затем отбирают дворцы у инвесторов из России.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031