Знайсці
02.01.2024 / 10:2749РусŁacБел

У навагоднім віншаванні Пазняк звярнуўся да прыхільнікаў Лукашэнкі і чыноўнікаў

У навагоднім звароце, апублікаваным на Youtube, лідэр руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк звярнуўся да розных катэгорый беларусаў унутры краіны і заклікаў шанаваць адзін аднаго, падтрымліваць усё беларускае, піша «Радыё Свабода».

Зянон Пазняк

У прыватнасці, Пазняк звярнуўся і да тых беларусаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі і лічаць, «што гэта добра».

«Такіх людзей шмат, і мы не можам іх ігнараваць. Але што б я хацеў сказаць такім людзям? Памятайма, што Беларусь — наш агульны дом. Мы павінны яго берагчы, усе, якім бы мы чынам не адносіліся да палітыкі. Не прадаецца хата бацькоў, як спяваецца ў песні. Таму дбайма пра нашую незалежнасць, наш агульны беларускі дом і нашу дзяржаву», — сказаў Зянон Пазняк.

Звяртаючыся да дзяржаўных службоўцаў, палітык канстатаваў, што многія з іх апынуліся ў цяжкім становішчы, калі трэба выконваць палітыку, якая не спрыяе беларускаму народу.

«Шаноўнае спадарства, не забывайце, што вы беларусы, не забывайце, што ў вашых руках улада. Будзьце патрыётамі сваёй краіны, беражыце наш народ. Можна не выконваць антынародныя распараджэнні. Можна паглядзець на нейкую злую справу, якую ад вас патрабуюць, скрозь пальцы. Можна яе не выканаць і гэтым паспрыяць нашым людзям. Калі міліцыянт ідзе па вуліцы і бачыць, што маладыя людзі кажуць «Жыве Беларусь», не кідайцеся туды, не чапайце гэтую моладзь, не біце іх дручкамі. Не заўважце гэтага, і гэтым вы дапаможаце беларусам», — заклікаў Пазняк.

Пад канец ён заклікаў Лукашэнку вызваліць траіх палітвязняў, каб праявіць добрую палітычную волю. Гаворка ідзе пра шматдзетную маці Вольгу Залатар, журналіста Дзяніса Івашына і берасцейскую актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк.

Чытайце таксама:

«Адмоўныя персанажы гавораць па-расейску». Зянон Пазняк прэзентаваў зборнік п’ес

Цыганкоў распавёў, чаму на яго пакрыўдзіўся Чалы і што Пазняк сказаў Лукашэнку ў парламенцкім буфеце

Ціханоўская vs Лукашэнка. Параўналі водгукі на навагодні выступ палітыкаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
52
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
4
2
Вован/адказаць/
03.01.2024
Усіх з новым годам , в смысле подобает?
03.01.2024
Anatol Starkou, што вы вярзеце? Перш чым казаць пра канфрантацыю замест супрацы, пачытайце, як абвяшчалася незалежнасць, як прымалі бела-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Калі б не удалая псіхалагічная тактыка Пазняка, камуністычная наменклатура гэтага б не зрабіла
3
Anatol Starkou/адказаць/
03.01.2024
FF, "што вы вярзеце? Перш чым казаць пра канфрантацыю замест супрацы, пачытайце, як абвяшчалася незалежнасць, як прымалі бела-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня. Калі б не удалая псіхалагічная тактыка Пазняка, камуністычная наменклатура гэтага б не зрабіла
"

Да я не спорю с тобой. Нармальная такціка Пазьнка: ён у Польшчы, а бальшавікі пры ўладзе на Беларусі. Усё ціп-топ. Адно тое, што ён прараў БНФ шмат чаго каштуе.
А што мне трэба пачытаць, калі я ўсё на свае вочы бачыў? Сярожыну бчб энцыклапедыю? Дык гэта ж ён для цябе пісаў і друкаваў, а не для мяне. 
А вось і ты пачытай вынікі рэферэндуму-1995 па аднаму толькі пытанню:
«Поддерживаете ли Вы предложение об установлении новых Государственного флага и Государственного герба Республики Беларусь?»

Да: 3 622 851
Электорат: 7 445 820

Бачыш? Меней паловы электарата вырашылі лёс ТАГО САМАГА бчб сцяга на рэферэндуме-1995. ЦИК тогда об'явил, что это были 75,1 % чз перамогі. Вось такая была тады ўдалая псіхалагічная тактыка і стратэгія Пазняка.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031