Знайсці
26.12.2023 / 09:27РусŁacБел

НАСА апублікавала здымак «каляднай ялінкі» ў космасе

Але над фотаздымкам трэба было папрацаваць і апрацаваць яго. 

Каляды адзначаюць нават у космасе. Амерыканскае касмічнае агенцтва апублікавала выяву зорнай туманнасці з кластара NGC 2264, які нагадвае калядную ялінку (а таксама абрыс Вялікабрытаніі), піша Бі-бі-сі.

Фота: НАСА

Даследчыкі з НАСА сканструявалі малюнак, выкарыстоўваючы даныя двух тэлескопаў — рэнтгенаўскай абсерваторыі Chandra і Абсерваторыі Wisconsin-Indiana-Yale-NOAO (WIYN) Нацыянальнага навуковага фонду, — каб ён быў зялёным.

Яны таксама выкарыстоўвалі інфрачырвоныя даныя Two Micron all Sky Survey, каб ажывіць выяву ярка-сінімі і белымі кропкамі зорак, якія міргаюць. Выяву таксама прыйшлося разгарнуць на 160 градусаў адносна паўночнай кропкі, каб ён больш быў падобны на ялінку.

Туманнасць, якая складаецца з воблака пылу і газу, знаходзіцца на адлегласці каля 2500 светлавых гадоў ад Зямлі ў сузор'і Аднарога. Шматлікія зоркі, якія ўваходзяць у склад NGC 2264, па памерах і масе як меншыя, так і большыя за Сонца, маса некаторых з іх не перавышае 10% сонечнай.

Адкрытая ў 1780-х гадах Уільямам Гершэлем зорная фармацыя распасціраецца прыкладна на сем светлавых гадоў. Вакол яе фармуюцца новыя зоркі, якія паступова размывалі імглістасць на працягу мільёнаў гадоў.

Існуе мноства туманнасцяў, якія часта нагадваюць зямныя аб'екты або жывёл, напрыклад, медуз, соваў і нават хобат слана. Туманнасць NGC 6302, размешчаную ў сузор'і Скарпіёна, называюць туманнасцю Матылі за газавыя аблокі, якія нагадваюць крылы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031