Знайсці
03.12.2023 / 13:0215РусŁacБел

«Другога такога проста не вытрымаю». Няўдалыя першыя спатканні вачыма хлопцаў

Беларускія мужчыны даказалі, што жыццё можа быць не горшым за сюжэт камедыйнага сіткома — асабліва калі справа тычыцца першых спатканняў. Пераказваем гісторыі хлопцаў пра рамантычныя сустрэчы, якія пайшлі не па плане.

Фота: unsplash.com

«Ты такі скнара»

Антон: «Запрасіў калегу на спатканне. Сустрэліся ў кафэ: размаўлялі, абмяркоўвалі боса і планы на водпуск. Усё было добра. Калі прынеслі рахунак, я пацягнуўся за кашальком, але яна прапанавала сама за сябе заплаціць. Вядома, пярэчыць я не стаў — падумаў, што яна феміністка і гэтым магу закрануць яе пачуцці. Разлічыліся. Як сышоў афіцыянт, яна выпаліла, што не думала, што я такі скнара. Сказала, што я не мужык, таму што не настойваў на поўнай аплаце. Перавёў ёй грошы на картку і на гэтым паставіў кропку».

«Слала паведамленні кожныя 30 секунд»

Сяргей: «Пазнаёміліся з дзяўчынай у Tinder, пару дзён перапісваліся, а потым вырашылі сустрэцца ў рэстаране. Спатканне ішло выдатна: яна шмат жартавала, расказвала гісторыі з жыцця. Зрэшты, часам праскоквалі дзіўныя «званочкі»: дзяўчына была крыху нервовай, часта перабівала, задавала няёмкія пытанні афіцыянтам, аднак гэта я спісаў на хваляванне. У канцы вечара я падвёз яе да хаты, мы міла развіталіся і вырашылі сустрэцца яшчэ раз.

Самае цікавае пачалося на наступны дзень. Яна слала паведамленні кожныя 30 секунд: пыталася, як маюся, чым я займаюся, скідала мемы і карцінкі. Я быў на працы і не мог так часта адказваць. У нейкі момант яна напісала: «Усё з табой зразумела. Сказаў бы адразу, што не хочаш са мной размаўляць», – і кінула ў блок. Шчыра кажучы, у гэты момант я адчуў палёгку».

«Шукала партнёра для сэксу ўтраіх»

Павел: «На першым спатканні сказала, што замужам і прыйшла таму, што ёй спадабаліся мае фота. Аказалася, яна шукала партнёра для сэксу ўтраіх і, акрамя выгляду і майго стану здароўя, ёй нічога не цікава. Падзякаваў, што яна адразу расказала пра свае планы — на гэтым і разышліся».

«Моўчкі пайшоў»

Ігар: «У «рэкамендаваных» інстаграма наткнуўся на акаўнт прыгожай брунеткі. Пачалі размаўляць у дырэкце. Праз пару дзён яна даслала паведамленне, маўляў, «сяджу ў бары, калі не заняты, прыязджай да мяне». Прыехаў. Бачу, мая паненка ўжо падпіўшы. Сказала, што святкуе пятніцу, замовіла шмат усяго, а кашалек пакінула дома і ёй патрэбен хтосьці, хто закрые рахунак. Я моўчкі пайшоў».

Фота: unsplash.com

«Другога такога спаткання проста не вытрымаю»

Стас: «Гулялі па парку, расказвалі адно аднаму пра свае захапленні. Калі размова зайшла пра любімыя фільмы, дзяўчына назвала той, пра які я нават не чуў. Да канца вечара яна расказвала пра сюжэт і ўнёсак гэтай карціны ў сусветную культуру. Мае спробы мякка перавесці тэму ігнараваліся.
Шчыра кажучы, лекцыя была сумнай. Паразважаўшы, я вырашыў, што другога такога спаткання проста не вытрымаю».

«Як жа я здзівіўся…»

Арцём: «Справа была позняй восенню. Я ўсё прадумаў: сустрэў яе з працы, павёў вячэраць. Потым мы прагуляліся, а калі змерзлі, пайшлі піць глінтвейн. Мне здавалася, што ў нас здарыўся канэкт і мы сустрэнемся яшчэ раз.
Як жа я здзівіўся, калі падчас развітання яна падбадзёрвальна паляпала мяне па плячы і сказала: «Мусіць, мужчыны — гэта не маё». На наступны дзень я запісаўся да псіхолага».

А якія найгоршыя спатканні былі ў вас?

Кацярына Гардзеева

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
5
Ха-ха
67
Ого
4
Сумна
10
Абуральна
7
04.12.2023
Вредная,
7
Максим Дизайнер/адказаць/
04.12.2023
No

Все верно. Каждый мужчина должен платить а всех незнакомых, а тем более знакомых баб. Даже если видит их в последний раз. Даже если кабеты, как пара моих знакомых, после встречи едут трахаться с другим мужчиной(ко мне). 
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
04.12.2023
Дизайнер, калі вам толькі такія трапляюцца, дык можа нешта з вамі не так? бо ёсць жа нармальныя дзяўчыны і кабеты
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031