Знайсці
24.11.2023 / 09:257РусŁacБел

За ўдзел у вайне з Украінай Пуцін памілаваў сахалінскага людаеда

Яшчэ адзін расійскі забойца, у біяграфіі якога ёсць эпізод людаедства, атрымаў памілаванне ад Уладзіміра Пуціна, зрабілі выснову аўтары тэлеграм-канала «Сахалін супраць вайны», грунтуючыся на з'яўленні ў сацсетках фота сахалінца Дзяніса Горына, асуджанага ў 2018 годзе на 22 гады калоніі асаблівага рэжыму. На фота Горын пазіруе ў вайсковай форме з перабінтаванай галавой, а ягоныя знаёмыя пацвердзілі журналістам, што мужчына вызваліўся значна раней, чым чакалася.

Дзяніс Горын

Цяпер Дзяніс Горын знаходзіцца ў шпіталі Южна-Сахалінска, залечваючы раненне сярэдняй цяжкасці.

Першы раз за забойства і «здзек над целам» ён сеў у 2003 годзе. У 2010 годзе вызваліўся датэрмінова і забіў яшчэ трох чалавек. Адзін труп паспрабаваў утапіць.

«Зразаў біцэпсы з рук, мяса складаў у пакет чорны поліэтыленавы. Пасля чаго зняў [з забітага] штаны, зрэзаў мышцы ікраножныя і мяса са сцёгнаў. Пасля чаго сцягнуў цела ў раку. Прыйшоўшы дадому, закінуў рэчы ў пралку, мяса прамыў і паклаў у халадзільнік, пераапрануўся і пайшоў на вуліцу даганяць гасцей», — сцвярджалася пра яго ў матэрыялах крымінальнай справы).

Раней на гэтым тыдні стала вядома аб памілаванні ўдзельніка банды сатаністаў з Яраслаўля Мікалая Агалобяка. З калоніі ён завербаваўся на вайну і праз паўгода вярнуўся дадому.

Практыка вызвалення такіх людзей ад пакарання ў сучаснай Расіі непакоіць многіх, у тым ліку і некаторых дэпутатаў Дзярждумы.

«Абсалютна ўсім, уключаючы органы ўлады, цалкам відавочна, што гэтых людзей ніхто і нішто не спыніць ад вяртання да жахлівых дзеянняў. Неяк не верыцца, што чалавек, які спакойна забіваў людзей у сваё задавальненне, выправіўся і далей будзе кветкі на дачы вырошчваць і матылькоў калекцыянаваць», — казала нядаўна дэпутатка Ірына Філатава.

Указы аб памілаванні асуджаных падпісвае Уладзімір Пуцін. Як высветліла «Руская служба Бі-бі-сі», гэта робіцца ў дзень адпраўкі злачынцаў на фронт. Па падліках выдання «Агентство», памілаванне атрымалі ўжо каля 20 чалавек, асуджаных раней за рэзанансныя забойствы. Некаторыя з іх на волі паспелі здзейсніць новыя злачынствы.

Чытайце таксама:

Завербаваўся на вайну і выйшаў на волю расійскі сатаніст, які расчляняў падлеткаў. Сядзець ён мусіў яшчэ 7 гадоў

Пуцін памілаваў забойцу кемераўскай студэнткі. Той забіваў дзяўчыну тры гадзіны, нанёсшы 111 траўмаў, а адсядзеў менш за год

«Спецаперацыя» падобная да хрышчэння Русі, а Пуцін — да Аляксандра Неўскага. У Крамлі падрыхтавалі новую прапагандысцкую метадычку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
22
5
Гарбац/адказаць/
24.11.2023
НН, ты б не выкалвалася, а то гарбацэвича возьме и сажрэ!
0
Чаркашкварка/адказаць/
24.11.2023
Ну нiчога, Слаўная Украiнская Армiя адновiць чалавечую i судовую справядлiвасць. Паедзе у расею па цасцям.
0
попали Беларусы/адказаць/
24.11.2023
З калоніі ён завербаваўся на вайну і праз паўгода вярнуўся дадому.

Страна дикарей, а усатый нас туда же тянет...Вместе с челом в сутане....
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031