Знайсці
16.08.2023 / 17:44РусŁacБел

У нефармальным з’ездзе беларускіх кінематаграфістаў у Варшаве возьме ўдзел Кшыштаф Занусі

Майстар-клас класіка польскага і сусветнага кіно Кшыштафа Занусі «Ад аматарскай кароткаметражкі да Канаў і Венецыі» стане адным з гваздоў праграмы першага нефармальнага з’езда беларускіх кінематаграфістаў, які ў гэтыя выхадныя адбудзецца ў Варшаве, паведамляе Reform.by.

 Фота: Mateusz Wlodarczyk / NurPhoto via Getty Images

Падзея, на якую плануецца прыезд больш як 70 беларускіх фільммэйкераў з Літвы, Латвіі, Украіны, Польшчы, Турцыі, Германіі, Чэхіі, Ізраіля, Грузіі, адбудзецца ў Варшаве ўжо ў гэтыя выхадныя — 18—20 жніўня.

З’езд пройдзе ў фармаце Barcamp — своеасаблівай антыканферэнцыі, якая прадугледжвае актыўны ўдзел беларускіх кінематаграфістаў з розным досведам і спецыялізацыяй. Праграму з’езда ўдзельнiкi вызначалі самастойна — можна было прапанаваць тэму для абмеркавання, свае мерапрыемствы, паказ фільма.

«Фармат баркэмпа, абраны намі для правядзення з’езда незалежных кінематаграфістаў, апраўдвае эфектыўнасць гарызантальных сувязяў ужо на этапе планавання падзеi, — зазначае кіраўнік праекта, прадзюсар і фандрайзер Леанід Каліценя. — 

Мы ўключылі ў праграму шматлiкiя прапановы ўдзельнікаў і пакінулі вольныя слоты для рэалізацыі ідэй фільммэйкераў «на месцы». Бо падчас узаемадзеянняў, на хвалі агульнага драйву і нараджаюцца самыя арыгінальныя канцэпцыі. Пачатак руху да стварэння агульнай стратэгіі развіцця беларускага кіно пакладзены». 

Чытайце таксама:

У Варшаве пройдзе першы нефармальны з’езд незалежных беларускіх кінематаграфістаў

Беларускі рэжысёр стаў сябрам Еўрапейскай кінаакадэміі

Фільм «Мара» Сашы Кулак прызнаны пераможцам беларускага конкурсу «Паўночнае ззянне»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031