Знайсці
24.07.2023 / 13:531РусŁacБел

Беларускі рэжысёр Аляксей Палуян, аўтар «Куражу», працуе над двума мастацкімі праектамі пра Беларусь

Аўтар фільмаў «Кураж» («Смеласць»), «Возера радасці», «Край жанчын», беларускі рэжысёр Аляксей Палуян зараз працуе над двума мастацкімі праектамі. Пра гэта ён распавёў у межах прамога эфіру — размовы для анлайн-кінатэатра беларускага кіно Vodblisk, піша Reform.by.

Фільм Аляксея Палуяна «Кураж» атрымаў узнагароду The Cinema for Peace за найлепшы палітычны фільм. Кадр з фільма

Паводле слоў Аляксея Палуяна, над адным з праектаў ён працуе больш за тры гады. Цяпер праект знаходзіцца на стадыі завяршэння сцэнара. Прычым праца над ім пачалася да беларускіх пратэстаў 2020 года, але разам з усімі зменамі ў свеце — мяняўся і фільм.

Поўнаметражная ігравая карціна мела рабочую назву «У чаканні Бернау» — гэта гісторыя пра тое, як дыктатарскія рэжымы змяняюць асобу чалавека. Сёння кінематаграфіст вырашыў змяніць назву будучай стужкі — праект называецца «Спадчына». Калі свет зможа ўбачыць новую працу рэжысёра — пакуль невядома.

Іншы праект зусім новы. Пакуль Аляксей Палуян усіх дэталяў не раскрывае. Аднак адзначае, што ў аснове новай мастацкай стужкі будзе ляжаць вельмі цікавая гісторыя, для распрацоўкі якой патрэбны час. На сёння вядома, што гэта будзе гісторыя пра беларускую жанчыну, заснаваная на рэальных падзеях. Аднак не з жыцця самога рэжысёра, як гэта было з фільмам «Возера радасці», які акрамя аднайменнага рамана Віктара Марціновіча заснаваны на персанальнай гісторыі сям’і Аляксея.

«Вельмі цяпер натхнёны гэтым праектам! — падзяліўся Аляксей Палуян у размове з дырэктаркай анлайн-кінатэатра Vodblisk Воляй Чайкоўскай. — Нават даводзіцца выбіраць, якому праекту больш часу ўдзяляць. Таму хачу ўжо скончыць сцэнар першага, каб прыступіць да сур’ёзнай, руплівай працы над другім».

Аляксей Палуян цяпер жыве ў Германіі. Апроч рэжысёрскай працы ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў Беларускай незалежнай кінаакадэміі і сябрам Еўрапейскай кінаакадэміі. Яго фільм «Возера радасці» даступны сёння на Vodblisk.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
25.07.2023
Дзе можна паглядзець “Кураж”?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031