Знайсці
02.05.2023 / 13:0113РусŁacБел

Старшыня КДБ праанансаваў «шэраг сур’ёзных акцый замежных цэнтраў» на тэрыторыі Беларусі

Па выніках чарговай нарады сілавога блока ў Лукашэнкі Іван Церцель заявіў, што КДБ прагназуе значную эскалацыю абстаноўкі па перыметры Беларусі. 

Іван Церцель. Фота: БелТА

Па яго словах, не спыняюцца спробы дэстабілізаваць сітуацыю ўнутры краіны. Як сцвярджае Церцель, неназваныя «цэнтры за мяжой» плануюць гэту дзейнасць пры падтрымцы непасрэдна куратараў, у тым ліку з ліку замежных спецслужбаў. 

Ён паабяцаў неўзабаве паказаць прыклады прадухілення тэрактаў, працы контрразведкі і матэрыялаў затрыманняў.

«У нас кожны дзень ідзе ціхая праца. Яе кіраўнік дзяржавы асабіста кантралюе, ведае ўсе нюансы. У бліжэйшы час — тыдзень-паўтара — мы пакажам вынікі гэтай працы. На жаль, не ўсе нашы грамадзяне яшчэ ўсведамляюць тую небяспеку, якая складваецца вакол іх, вакол іх сем'яў. Таму мы на прыкладзе ўжо рэальных матэрыялаў, рэальных затрыманняў, працы контрразведкі, працы падраздзяленняў па абароне канстытуцыйнага ладу, якія прадухіляюць тэракты, пакажам вось гэтыя прыклады для таго, каб нашы людзі разумелі, з чым мы маем справу», — цытуе словы кіраўніка КДБ БелТА.

Лукашэнкаўцы і раней тлумачылі масавыя рэпрэсіі ў краіне нібыта змаганнем з замежным ворагам. Прошукамі ворагаў тлумачылася і беднасць, эканамічныя праблемы.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў, заведзена не менш за 12 тысяч палітычна-крымінальных спраў і адкінутыя нават самыя базавыя нормы законнасці і маралі.

Калі маеце важную для ўсіх інфармацыю, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на [email protected] ці [email protected].

Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Я выдаліў Telegram-акаўнт. Я ў бяспецы?

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
7
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15
0
Лысый бубен/адказаць/
02.05.2023
Фантомас получит операцию концерт. Скоро,как деды завещали
0
Gorliwy Litwin/адказаць/
03.05.2023
блін, давайце цытаты з красаўцаў у арыгінале, па-руску ці на трасянцы, як яны рэальна гавораць. Усе ж зразумеюць. навошта мову паганіць?
03.05.2023
Маскоуских цэнтрау
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031