Знайсці
26.02.2023 / 23:3317РусŁacБел

«Проста істэрычна». Дэпутат Савіных не можа адысці ад прыёму ў Вене

На гэтым тыдні ў Вене праходзіла Парламенцкая асамблея АБСЕ. Ад Беларусі там прысутнічалі дзве дэлегацыі — дэмсілаў і лукашэнкаўскіх дэпутатаў. Апошнія засталіся пакрыўджаныя прыёмам.

Андрэй Савіных падчас пасяджэння Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Фота: Палата прадстаўнікоў

«Калі мы ехалі сюды, мы думалі, што гэта будзе званочкам здаровага сэнсу. Калі гэта і было званком, то яго прадэманстраваў урад Аўстрыі. Пачалася работа сесіі — і мы бачым дзіўную карціну: парушаюцца правілы працэдуры, нас стараюцца пазбавіць голасу. Такое ўражанне, што яны проста баяцца пачуць нашы аргументы.

Шэраг дэлегацый на гэтай сесіі паводзіць сябе проста істэрычна. Яны хаваюць гэтую істэрыку пад паважнасцю, дыпламатычнымі манерамі. Але ў любым разе яны дэманструюць поўную адсутнасць логікі і аргументаў», — скардзіўся дэпутат Андрэй Савіных у эфіры АНТ.

Падчас пасяджэння Парламенцкай асамблеі АБСЕ расійскай дэлегацыі і дэлегацыі ад рэжыму Лукашэнкі дэманстратыўна выдзелілі месцы ў апошнім шэрагу, хоць звычайна пры рассадцы дзейнічае алфавітны парадак.

Падчас выступу расійскай дэлегацыі ў канцы сесіі большая частка прысутных пакінула залу ў знак пратэсту. Гэта былі ўдзельнікі дэлегацый дэмакратычных краін. Кіраўнік дэлегацыі ад Лукашэнкі Андрэй Савіных атрымаў слова ўжо пасля таго, калі ў зале не засталося амаль нікога.

На наступны дзень Савіных паспрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай, але не атрымалася — лукашэнкаўская дэлегацыя дэманстратыўна пакінула залу.

Чытайце больш:

Савіных спрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай перад ПА АБСЕ. Але не выйшла, і ён пакінуў залу

У АБСЕ расіян і беларусаў-лукашэнкаўцаў пасадзілі на задворках, па-за алфавітам

Як Франак Вячорка спрабаваў пагутарыць з Андрэем Савіных у Вене, але нічога не выйшла

Дэпутата Савіных у Вене сустрэлі воклічам «Жыве Беларусь»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
21
Панылы сорам
6
Ха-ха
169
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
6
0
Усе гэта дзіўна/адказаць/
27.02.2023
Боб, было б добра але вы фантазер: ня так проста разваліць такую махіну. Татарстан, Чачня і Абхазія з Асетыяй верагодна адколяцца і то калі вельмі аслабне цэнтар, чаго пакуль яўна не назіраецца. Расея такімі тэмпамі яшчэ гадоў 500 можа распадацца, таму небяспека цалкам рэальна.
0
неадназначна/адказаць/
27.02.2023
Усе гэта дзіўна, А ці памятае Вашэць, якім жалезабетонным, непарушным маналітам выглядаў СССР у 1980-я гады? Пакуль не грымнуў 91-шы год.
А як хутка рассыпаўся ў пыл "сацыялістычны лагер" і лагернікі разбегліся? Што праўда, потым адумаліся ды аб'ядналіся ў Еўразвязе ды НАТО.
Дый увогуле, няўдзячная гэта справа - прароцтвы ды прагнозы.
1
Чалавечы фактар/адказаць/
02.03.2023
Толькі паэты, хм.... Паэты з Афінаў перамаглі прафесійных вайскоўцаў сам Спарты. СССР на пачатку 2 Сусьветнай меў каласальную колькасць зброі, прынамсі танкаў і самалётаў было больш чымсьці ва ўсіх астатніх арміях свету ўзятых разам. І адкаціўся да Волгі і Каўкаўа за пару-тройку месчцаў. Гітлераўцаў пагналі назад у 1942 годзе, калі сам народ зразумеў, што гэта не вызваліцелі прыйшлі. А цяпер Украіна перамагае, хоць у самой няма і не было ні халеры: ні танкаў, ні самалётаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031