Беларускі палітолаг, на якога завялі справу за абразу Лукашэнкі, з'ехаў з Расіі
Беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец экстранна з'ехаў з Расіі пасля завядзення крымінальнай справы ў Беларусі аб абразе Аляксандра Лукашэнкі.
Пра гэта ён паведаміў у сваім тэлеграм-канале.
Паводле яго слоў, ён быў вымушаны змяніць бягучыя планы і перабрацца ў больш бяспечнае месца. «Новае жыццёвае выпрабаванне паказала, што ў мяне шмат сяброў. Дзякуй усім за падтрымку і дапамогу! Такія «прыгоды» надаюць сіл і энергіі!», — напісаў Балкунец.
26 сакавіка Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што Балкунец абвінавачваецца ў «публічнай абразе прэзідэнта» па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса. Неўзабаве палітолаг адзначыў, што не баіцца магчымага пераследу.
0
0
0
0
0
0
З'явіўся расклад навучання і канікул на 2024/2025 год. Восеньскія канікулы зноў будуць даўжэйшыя за вясновыя
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Хто самыя таленавітыя ў эканамічным блоку Лукашэнкі?
 4
Навукоўцы знайшлі мікрапластык у яечках мужчын
 1
ГУБАЗіК мог «зашыць» вірус у «базы звестак падпісантаў незалежных медыя». Вось як абараніцца
 3
Свята-Елісавецінскі манастыр шле лісты каталіцкім грамадам у Еўропе. Іх змест вас здзівіць
 15
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера