Знайсці
14.06.2017 / 11:5131РусŁacБел

Падлетка, які назваў беларускую мову «мёртвай», прыцягваць да адказнасці не будуць

Пра гэта паведаміла «Нашай Ніве» загадчыца аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Салігорскага райвыканкама Таццяна Кірбай.

«Ужо вынесеная пастанова аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні ў сувязі з адсутнасцю складу правапарушэння», — пракаментавала Таццяна Кірбай.

Ігар Случак. Фота hrodna.life

Ігар Случак з рашэннем не згодны, паколькі падобны прэцэдэнт ужо здараўся раней і лінгвістычная экспертыза, якую правёў прафесар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Уладзімір Коваль, выразна паказала, што называць беларускую мову «мёртвай» — гэта абраза.

«Відавочна, што жывая беларуская мова, якая актыўна выкарыстоўваецца мільёнамі носьбітаў як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі, вызначаецца аўтарам як мёртвая, нежывая. Дадзенае выказванне супярэчыць не толькі рэчаіснасці, але і з’яўляецца абразлівым для носьбітаў беларускай мовы — дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь, згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі», — тлумачыў мовазнаўца.

Пісьмовы адказ з райвыканкама Случак яшчэ не атрымаў.

«Мяне гэтае рашэнне не задавальняе. Я абсалютна ўпэўнены, што разгляд быў неаб’ектыўным, — кажа Ігар Случак. — Я лічу, што пытанне, жывая ці мёртвая беларуская мова, застаецца адкрытым. Упэўнены, што гэта абраза. Гэта лічыць абразай і гомельскі суд, і кафедра рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, што праводзіла лінгвістычную экспертызу па падобнай справе. На жаль, Салігорскі райвыканкам падышоў да справы, на маю думку, прадузята ці проста непрафесійна».

Ігар дадае, што нават калі брацца абскарджваць пастанову райвыканкама зноў, то хлопца ўжо не ўдасца прыцягнуць да адказнасці, паколькі ўсе тэрміны выйшлі 12 чэрвеня.

Нагадаем, што шура-бура пачалася яшчэ ў красавіку, калі ў суполцы Укантакце з’явіўся неадназначны каментар пра беларускую мову.

 

Ігар Случак звяртаўся ў райвыканкам, каб хлопца прыцягнулі да адказнасці за абразу мовы. Пасля таго, як у райвыканкаме вырашылі, што падстаў для прыцягнення да адказнасці няма, Случак звярнуўся ў пракуратуру. Адтуль прыйшоў адказ, што райвыканкаму даручылі падрыхтаваць справу аб адміністрацыйным правапарушэнні да разгляду. Аднак першапачатковае рашэнне райвыканкам не змяніў.

Ігар Случак пасварыўся з паловай інтэрнэту праз хворага падлетка, які назваў беларускую мову «мёртвай»

Пракуратура на баку Случака: райвыканкаму даручылі падрыхтаваць справу за абразу мовы падлеткам

Настасся Роўда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031