Знайсці
09.03.2017 / 20:009РусŁacБел

Вольскі, Хаменка, Варашкевіч etc. Як малююць беларускія рок-музыкі ФОТЫ

Сёння ў Мінску, у прасторы «ЦЭХ», адкрылася першая выстава карцін вядомых беларускіх музыкаў «Музыка без межаў». Імпрэза закліканая паказаць розныя бакі самавыяўлення творчай асобы, а таксама паразважаць над актуальнай для Беларусі праблемай свабоды творчасці і яе межаў. 

Адна з першых наведніц выставы — Алена Анісім.

Праца Андруся Танкіданга «Мур».

На выставе прадстаўленыя карціны і малюнкі Лявона Вольскага, лідара гурта «Крама» Ігара Варашкевіча, гурта «Палац» Алега Хаменкі, фронтмэна брэсцкіх панк-зорак «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага, Андруся Такінданга (Recha, Harotnica), Ганны Жданавай (Lilac), лідара гурта Znich Алеся Таболіча, Сяргея «Скрыпы» Скрыпнічэнкі (Žygimont Vaza) і Аляксандра Дземідзенкі (Re1ikt). Усе музыкі граюць у розных стылях, аднак, як высветлілася, іх аб'ядноўвае выяўленчае мастацтва. Шмат хто з іх пачынаў свой творчы шлях як мастак ці графік.

Некалькі прац з выставы аўтарства Ігара Варашкевіча:

На адкрыцці выставы выступілі Алег Хаменка і Ігар Варашкевіч.

Адзін з куратараў выставы — рэдактар Еўрарадыё Віталь Зыблюк.

Некалькі прац з выставы аўтарства Лявона Вольскага:

Франтмэн гурту «Дай Дарогу» Юры Стыльскі побач са сваёй працай (злева).

Алег Хаменка.

Выстава працягнецца да 19 сакавіка. ЦЭХ, Кастрычніцкая, 16. Уваход: 1 рубель — у будні, 2 рублі — у выхадныя. Час працы выставы: 12.00—22.00.

ПМ, фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031