Знайсці
02.02.2017 / 08:3921РусŁacБел

Не вешать нос, гардемарины! «Настаўнікі Маладзечна падтрымалі матэрыяльна артыста Харацьяна»

«27 студзеня — «Дзень настаўніка» ў Маладзечне. Менавіта ў гэты дзень настаўнікі горада падтрымалі матэрыяльна артыста Дзмітрыя Харацьяна, які ладзіў творчы вечар у Палацы культуры горада, — піша «Нашай Ніве» чытачка Вольга Залеская. — Мабыць, у артыста зусім цяжкае матэрыяльнае становішча, бо настаўнікі горада і раёна вымушаны былі запоўніць залу палаца і такім чынам даць зарабіць артысту. Усё яно нічога, каб добраахвотна ішлі людзі на вечар. Настаўнікі былі вымушаныя ісці. А запоўніць залу такім чынам вырашылі кіраўніцтва палаца і аддзел адукацыі. А як жа інакш, добры спосаб аплачваць гастролі расейскіх артыстаў.

А Дзмітрый Харацьян падчас вечара, пэўна, падумаў, што трапіў на Дзень настаўніка. Але што яму… Галоўнае, каб гастролі аплацілі.

На сайце палаца пададзены матэрыял, што штогод ладзіцца тут 400 мерапрыемстваў. Не спіць кіраўніцтва палаца, не спіць. А жыхары горада не цешацца з гэтай лічбы і адзначаюць малую колькасць знакавых для беларускай культуры мерапрыемстваў», — піша чытачка «НН».

Даслала чытачка Вольга Залеская

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031