Знайсці
08.01.2017 / 11:0635РусŁacБел

На Лагойшчыне выратавалі ад замярзання 56 расійскіх турыстаў

Увечары 7 студзеня на трасе Мінск-Віцебск зламаўся аўтобус з расійскімі турыстамі. На той момант на вуліцы было каля 26 градусаў марозу. Пасажыраў адправілі ў гасцініцу, паведамляе Мінскае абласное ўпраўленне МНС.

Фота mchs.gov.by

7 студзеня каля 17 гадзін на аўтадарозе Мінск—Віцебск, непадалёк ад вёскі Слагавішча Лагойскага раёна, зламаўся аўтобус з пасажырамі. Адзін з іх звязаўся з ратавальнікамі.

Высветлілася, што транспарт стаў праз замярзанне пнеўмасістэмы.

Аўтобус «Неаплан», які належыць расійскай арганізацыі, вяртаўся з экскурсійнага тура па Мінску ў Пскоў. У аўтобусе знаходзіліся 2 кіроўцы і 54 пасажыры, з іх 7 дзяцей. Усе грамадзяне Расійскай Федэрацыі.

Да месца паломкі выехалі старшыня Лагойскага райвыканкама, кіраўніцтва Лагойскага райаддзела па НС і экіпаж ДАІ Лагойскага РАУС. Тэмпература паветра на той момант складала каля 26 градусаў марозу. Для перавозкі расійскіх турыстаў у бяспечнае месца паслалі аўтобус «Мінаблаўтатранса». У 18.15 людзей даставілі ў гасцініцу спартыўна-турыстычнага комплексу «Алімп» у Лагойску.

Аўтобус з турыстамі і транспарт «Мінаблаўтатранса». Фота mchs.gov.by

8 студзеня ў 04.35 раніцы на прадастаўленым перавозчыкам дадатковым аўтобусе пасажыры працягнулі рух у Пскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031