Знайсці
21.05.2016 / 23:548РусŁacБел

У цэнтры Мінска адкрылася вулічная выстава з вялікімі фотаздымкамі жанчын у нацыянальных строях на будынках ФОТЫ

У межах Года культуры 18 мая 2016 года а 17–й гадзіне Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь урачыста адкрывае арт–прастору ў дворыку музея і прэзентуе выставу фотамастака Марыны Бацюковай «Сула. Непарыўнае».

Арт–праект працягвае традыцыю, закладзеную 2 гады таму пад назваю «Стары новы двор». Сёння ён напаўняецца новым зместам: гэта спалучэнне архітэктуры, фотамастацтва і мастацтва медыя. У панараму гарадскіх будынкаў пачатку ХХ стагоддзя ўдала ўпісаліся шырокафарматныя каляровыя фотаздымкі, прысвечаныя вясковаму абраду «Ваджэнне і пахаванне стралы».

Абрад «Пахаванне стралы (сулы)» звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, скіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі – маланкі–стралы. Традыцыя свята пакаленнямі застаецца нязменнай: жыхаркі вёскі прыбіраюцца ў нацыянальныя строі, спяваюць і ідуць насустрач адзін адному з розных бакоў вёскі, пакуль не самкнуцца ў адным карагодзе, ідуць, бесперапынна спяваючы да жыта.

ГС

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031