Знайсці
04.05.2016 / 19:1117РусŁacБел

IVAN на «Еўрабачанні» будзе ў чорным плашчы, а ваўкі — у выглядзе галаграм

Інтрыга конкурснага выступлення прадстаўніка Беларусі на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне-2016» IVANа (Аляксандра Іванова) раскрытая: ваўкі прысутнічаюць на сцэне ў выглядзе галаграмы. Інфармацыя пра гэта размешчаная на афіцыйным сайце конкурсу.

IVAN (Аляксандр Іваноў) заінтрыгаваў журналістаў, калі адпраўляўся на сцэну, захутаўшыся ў чорны плашч з капюшонам. У такім выглядзе артыст і выходзіць на сцэну для выканання рамантычнай балады «Help You Fly». Затым на экране з'яўляюцца 3D-праекцыі, якія паказваюць сілуэт аголенага спевака і ваўкоў.

Міжнародны конкурс песні пройдзе ў Швецыі з 10 па 14 мая. Жывую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу «Еўрабачання» традыцыйна будуць весці тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі — «Беларусь 1» і міжнародны спадарожнікавы «Беларусь 24».

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031