Знайсці
07.08.2015 / 13:1929РусŁacБел

У РФ пад выглядам еўрапейскіх знішчалі сыры з Беларусі ці Украіны? ФОТЫ

Забароненыя еўрапейскія сыры, якія 6 жніўня знішчылі ў Белгародскай вобласці на палігоне бытавых адходаў з дапамогай бульдозераў і катка, былі, хутчэй за ўсё, беларускай, расійскай або ўкраінскай вытворчасці.

Пра гэта сведчаць фота, размешчаныя на сайце Рассельгаснагляду.

У прыватнасці, на адной з фатаграфій выразна відаць на паверхні сыру лічбы з чорнага або сіняга харчовага пластыка (поліэтылену).

Раздушаны «еўрапейскі» сыр з пластыкавымі лічбамі

Такая маркіроўка выклікала цікавасць, бо ні адзін з еўрапейскіх вытворцаў падобныя элементы ў сыры не змяшчае — гэта састарэлы метад маркіроўкі. Зараз інфармацыя пра дату вырабу і партыі часцяком выпальваюць лазерам на скарыначцы сыру ці наносяць на ўпакоўку.

Разам з тым, практыка змяшчэння пластыкавых лічбаў была досыць шырока распаўсюджаная на тэрыторыі былога СССР.

Варта адзначыць, што гэты цікавы «нюанс» заўважылі і карыстальнікі Facebook, якіх зацікавіла, якім чынам гэтыя лічбы патрапілі на «еўрапейскія» сыры.

Цалкам імаверна, што 10 тон сыру, паказальна раздушаныя расійскімі службамі, не былі французскага або швейцарскага паходжання. Бо галоўкі сыру такога ж колеру і памеру, як і «пранумараваныя», складаюць значную частку знішчанай «еўрапейскай» прадукцыі на фота з Белгарадскай вобласці.

Як вядома, у Расіі з 6 жніўня пачаў дзейнічаць указ аб знішчэнні прадуктаў, якія трапілі пад расійскае эмбарга. Адпаведны дакумент прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў 29 ліпеня. Усяго на 6 жніўня, паводле паведамленняў расійскіх СМІ, было знішчана 250 тон еўрапейскіх прадуктаў, піша «Еўрапейская праўда».

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера