Знайсці
04.08.2015 / 16:453РусŁacБел

У Гродзенскай вобласці забароняць наведваць лясы

У сувязі з надыходам спякотнага надвор’я з 5 жніўня ўводзіцца забарона на наведванне лясоў па ўсёй Гродзенскай вобласці, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забарона на наведванне лясоў праз высокі клас пажарнай небяспекі таксама дзейнічае па ўсёй Брэсцкай вобласці, у асобных раёнах Гомельскай і Мінскай абласцей. У іншых месцах наведванне лясоў пакуль дазволенае.

Забароны пакуль не зачапілі Віцебскую і Магілёўскую вобласці.

Пра ініцыяванне лясгасамі забароны на наведванне лясоў Мінлясгас паведамляў 3 жніўня са спасылкай на даручэнне міністра. З пачатку сезону ў Беларусі зафіксавана больш за паўтысячы лясных пажараў на агульнай плошчы ў амаль 5 тысяч гектар.

Таксама плануецца перанос адкрыцця сезону палявання на шэраг птушак, запланаванага на 8 жніўня.

На перыяд забароны наведвання лясоў апускаюцца шлагбаўмы на з’ездах з дарог, забараняецца прыбыванне ў лясах і ўезд на механічных транспартных сродках у лясы і на тарфянікі, забараняецца распальванне вогнішчаў ў лясах і на тарфяніках.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031