Знайсці
11.02.2015 / 13:28РусŁacБел

Аўстралія возьме ўдзел у Еўрабачанні

Першы і, меркавана, адзіны раз у гісторыі ў еўрапейскім спеўным конкурсе возьме ўдзел краіна з іншага канца свету. Аб гэтым паведамляецца на сайце «Еўрабачання».

Аўстралію арганізатары вырашылі запрасіць з нагоды юбілею: «Еўрабачанне» пройдзе ў 60-ы раз з 19 па 23 мая ў Вене (Аўстрыя). Такім чынам агульная колькасць удзельнікаў склала 40 краін.

Аўстралія возьме ўдзел адразу ў фінале. Артыст і песня будуць раскрытыя ў хуткім часе.

Жыхары Аўстраліі змогуць галасаваць за ўдзельнікаў «Еўрабачання». Конкурс напраўду цікавіць іх: «Еўрабачанне» ўжо 30 год паказвае аўстралійскі канал SBS.

У 2015 годзе ў конкурс вернуцца Кіпр, Сербія і Чэхія, што раней адмаўляліся ад удзелу. Але 12 іншых краін адмовіліся ад удзелу, у іх ліку Украіна. Беларусь на конкурсе прадставіць дуэт Uzari & Maimuna, яны выступяць у другой частцы першага паўфіналу 19 мая.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031