Знайсці
06.02.2015 / 14:4216РусŁacБел

«Самы сэксуальны злачынца» атрымаў два гады турмы

Папулярнасць у інтэрнэце не дапамагла 31-гадоваму Джэрэмі Міксу пазбегнуць пакарання, паведамляе New York Daily News.

Так званы магшот (фота затрыманага) Джэрэмі Мікса, які зрабіў яго зоркай

Джэрэмі Мікс атрымаў за незаконнае захоўванне зброі два гады пазбаўлення волі ў федэральнай турме і 500 гадзін рэабілітацыі для асоб, што церпяць ад цягі да забароненых прэпаратаў.

Злачынца атрымаў папулярнасць у чэрвені 2014 года. Яго фота было апублікаванае на Facebook паліцыі горада Стоктан (Каліфорнія, ЗША) і сабрала больш за 100 тысяч лайкаў, была створаная фан-старонка прывабнага, але небяспечнага мужчыны. Фанаты называюць яго не іначай як «самым сэксуальным» альбо «самым прывабным» злачынцам.

Мікс атрымаў прапановы ад шэрагу мадэльных агенцтваў і падпісаў некалькі кантрактаў з галівудскімі агентамі. Але невядома, ці застануцца ў сіле дамовы пасля выхаду злачынцы на волю.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031