Знайсці
06.10.2014 / 10:022РусŁacБел

Прэм'ер Латвіі: З Нілам Ушаковым нам не па дарозе

Пасля выбараў Сейма няма неабходнасці ў стварэнні «вясёлкавага ўрада». Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Нічога асабістага» на TV3 заявіла прэм'ер Латвіі Лаймдота Страўюма («Адзінства»).

«Ушакоў — прадстаўнік сацыял-дэмакратычнага кірунку. Мы — кансерватыўныя, права-цэнтрысцкія. Гэта два розныя напрамкі. У еўрапейскіх краінах яны маюць эфект ківача: або ўрад сацыял-дэмакратаў, або ўрад кансерватараў», — заявіла яна.

«Не думаю, што трэба ствараць вясёлкавы ўрад, калі ёсць магчымасць працягваць працу ў дзеючай кааліцыі», — мяркуе Страўюма.

Палітык дадала, што кааліцыя па-ранейшаму мае большасць у парламенце. У панядзелак пачнуцца кансультацыі з партнёрамі, каб высветліць іх меркаванне аб далейшае працы.

Мэр Рыгі Ніл Ушакоў настойвае, што прэзідэнту Андрысу Берзіньшу варта было б даверыць стварэнне ўрада «Згодзе» [якая фармальна выйграла выбары 4 кастрычніка].

Палітык распавёў, што траціна абраных ад партыі дэпутатаў — латышы, а таксама ў партыі будуць тры новыя дэпутаты.

У прарасійскай партыі «Згода» у 12-м Сейме Латвіі будзе 24 дэпутаты.

23 мандаты атрымала партыя «Адзінства», 21 — Саюз «зялёных» і сялян. Нацыянальнае аб'яднанне заваявала 17 месцаў у парламенце, якія, відаць, і сфармуюць кааліцыю.

Рэгіянальнае аб'яднанне будуць прадстаўляць восем дэпутатаў, No sirds Latvijai — сем.

Delfi.lv

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031