Знайсці
04.08.2014 / 14:4725РусŁacБел

«Еш яблыкі назло Пуціну» ФОТЫ

У адказ на забарону ўвозу ў Расію польскай садавіны і гародніны польскія інтэрнаўты зладзілі флэш-моб пад назвай «Еш яблыкі на злосць Пуціну».

Узяць удзел у ім вельмі проста. Трэба з’есці яблык і апублікаваць фотаздымак працэсу на старонцы ў Facebook. Акцыю падтрымаді ўсе да аднаго папулярныя СМІ — як кансерватыўныя, так і ліберальныя.

Дарэчы, акрамя палітычнага падтэксту ёсць яшчэ і медыцынскі — акцыя дапаможа палякам пазбавіцца дэфіцыту садавіны ў рацыёне. Калі ў 2002-2003 гг кожны паляк з’ядаў каля 24 кілаграмаў яблык у год, то ў 2013 годзе гэтая лічба паменшала да 14 кілаграмаў.

Праўда, нават калі кожны паляк пачне есці на 10 кг яблык больш, гэта ўсё адно не пакрые ўсіх стратаў ад страты расійскага рынку. У 2014 годзе польскія садаводы, чакалася, мелі экспартаваць у Расію да 800 мільёнаў кілаграм яблык, а яшчэ і іншую садавіну ды гародніну.

У акцыі салідарнасці ўзялі ўдзел і жыхары Літвы, і беларусы, якія жывуць у Польшчы.

Вось некаторыя фоты.

Улад Швядовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера