Знайсці
27.07.2014 / 14:017РусŁacБел

Нацыянальны сцяг вывесілі ля будынка райвыканкама ў Дзяржынску ФОТА

Напярэдадні гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі 26 ліпеня актывісты грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» (зарэгістраванае ў Латвіі) вывесілі бел-чырвона-белы сцяг каля будынка райвыканкама ў Дзяржынску (райцэнтр Мінскай вобласці).

Акрамя таго, на гарадскіх афішах і прыпыначных пунктах былі расклееныя плакаты «За незалежную Беларусь!», «Беларусь не Расія!».

«Тым самым мы павіншавалі горад з гадавінай абвяшчэння незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Бел-чырвона-белы сцяг — гістарычная сімволіка нашай краіны, гэта сцяг свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай дзяржавы, гэта памяць пра вялікае ВКЛ. Для кожнага сапраўднага беларуса гэта святая і велічная сімволіка», — прыводзіць прэс-служба арганізацыі словы аднаго з удзельнікаў акцыі. Інфармацыя пра затрыманні не паступала, паведамляе БелаПАН.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера