Знайсці
03.03.2014 / 23:156РусŁacБел

Прэмія Оскар: Словы Джарэда Лета пра падтрымку Украіны з беларускай трансляцыі выразалі

Падчас трансляцыі запісу цырымоніі «Оскар», што паказвалася вечарам 3 сакавіка на канале АНТ, былі выразаныя словы амерыканскага акцёра і музыканта Джарэда Лета ў падтрымку Украіны, прамоўленыя падчас узнагароджання статуэткай за найлепшую мужчынскую ролю другога плана.

Падзякаваўшы маці і старэйшаму брату, Джарэд сказаў: «Дэманстранты ва Украіне і Венесуэле мы думаем пра вас сёння. Мы хочам, каб вашыя мары збыліся, каб сталі рэальнасцю».

На АНТ гэтага кавалка няма (на відэа ніжэй — пра Украіну з 02:00). Як паведамляе «Дождь», на трансляцыі на Першым расійскім канале, праграмы якога рэтранслююцца ў Беларусі, гэты кавалак быў выразаны.

Дарэчы гурт 30 seconds to Mars, фронтмэнам якога з'яўлецца Джарэд, 10 сакавіка дае канцэрт у «Мінск-Арэне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031