Знайсці
14.10.2013 / 22:1412РусŁacБел

Рыжскі тэатр пасмяяўся з Лукашэнкі ў Мінску

У рамках Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «Тэарт» Новы Рыжскі тэатр на сцэне ДК МАЗ паказаў беларускім гледачам спектакль «Доўгае жыццё».

У 1998 г. гэты спектакль стаў сапраўдным адкрыццём — «так проста, вытанчана, весела і сумна распавядаў яго рэжысёр Алвіс Херманіс аб згубленым савецкім свеце, аб настальгіі тых, хто назаўсёды застаўся ў цягніку сваёй памяці, што едзе на ўсход».

У аснове спектакля няма літаратурнага твора. Глядач нібыта падглядае ў замочную адтуліну. Дзеянні адбываюцца ў камуналцы, дзе жывуць старыя.

Жонка аднаго з герояў сыходзіць у магазін, і мужчына ратуецца ад самоты — уключае старэнькі тэлевізар. Адсутнасць карцінкі не перашкаджае скрыні працаваць у рэжыме радыё.

Дзед пераключае каналы і — вуаля! — тэлевізар раптам прамаўляе голасам Лукашэнкі. Зала выбухае смехам.

Седзячы ў пятым шэрагу, я дарэмна спрабавала пачуць хоць слова з прамовы нязменнага кіраўніка краіны. Смех заглушаў дыктатара. Здаецца, пасля некалькіх спробаў старому ўдалося пераключыць канал.

Спектакль паказалі на наступны дзень пасля рэкорду Лукашэнкі - прэс-канферэнцыі расійскім СМІ, якая доўжылася пяць з паловай гадзін.

Сотні сцэн у гэтым спектаклі прыдумалі самі акцёры, і Лукашэнка ў тэлевізары - адна з іх. Мяркуючы па рэакцыі залы, беларускія гледачы імправізацыю ацанілі.

Вольга Слуцкая, Салідарнасць

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930